Здарэнні11

Хакеры скралі з мабільнага 44 мільёны рублёў

Уладальнікі мабільнікаў рызыкуюць стаць ахвярамі.

Уладальнікі мабільнікаў рызыкуюць стаць ахвярамі.

Нядаўна, адзін з карыстальнікаў сотавай сувязі быў непрыемна здзіўлены — высветлілася, што нагаварыў ён ажно на 44 мільёны рублёў. За гэтыя грошы на звычайным тарыфным плане аднаго з лідэраў мабільнай сувязі нашай краіны вы маглі б без перапынку размаўляць з любой еўрапейскай краінай цэлых 17 сутак, або 9,5 сутак з любой самай далёкай краінай апроч Еўропы і краін СНД. Еўрапейскае радыё зацікавіла, з кім так доўга мог гаварыць шэраговы беларускі ўладальнік мабільнага. Высветлілася, што гаварыў зусім не ён, а знікненне грошай, па словах старшага рэферэнта прэс‑службы Упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ Руслана Побаля, напрамую звязана з папулярнай сёння магчымасцю мець на адной сімцы некалькіх аператараў.

«Для таго, каб займець гэтую карту, неабходна адсканаваць сім‑карты аператараў, гэта значыць яны скануюцца, і сакрэтная інфармацыя закачваецца на silver‑карту. У дадзенай сітуацыі з чалавекам адбылося наступнае: у праграме, якая скануе картку быў закладзены вірус. Гэты вірус актывізуецца, калі чалавек выязджае за мяжу і падключае паслугу «міжнародны роўмінг». Адпаведна нумарам тэлефона гэтага чалавека, калі ён выехаў на Украіну, скарысталіся зусім чужыя людзі (верагодней, праз блю‑туз) — і хутчэй за ўсё, распрацоўшчыкі праграмы, пры дапамозе якой сканаваліся карткі».

Мы паспрабавалі разабрацца, што гэта за паслуга такая, з‑за якой знікаюць такія грошы. У інтэрнеце, як высветлілася дастаткова інфармацыі, каб зрабіць такую мульці сільверкарту нават у сябе дома. Працэс кланавання займае не шмат часу. Вам неабходны праграматар, які разам з дыскам і спецыяльнымі формамі пад новыя карткі можна купіць не больш чым за 80 долараў. Пры яго дапамозе карткі скануюцца і з іх выцягваецца два сакрэтныя коды Кі і IMSI, што з’яўляюцца ўнікальнымі для кожнага карыстальніка. Затым атрыманая інфармацыя запісваецца на балванкі і вы маеце адну картку з некалькімі аператарамі. Але, калі вы робіце гэта не самастойна, то, небяспека, па словах спецыяліста аднаго з найбуйнейшых сотавых аператараў Антона Цыбульскага, існуе, нават нягледзячы на вірусы.

«Калі чалавек, які зрабіў вам клон картак, — не зусім добрасумленны, то ён можа захаваць у сябе вобраз гэтай карткі ды запісаць яго на балванку для сваіх патрэбаў. Потым ён можа карыстацца ёй, але толькі ў тых выпадках, калі чалавек, з карткі якога быў зроблены вобраз, на дадзены момант не зарэгістраваны ў сетцы, г.зн. у яго выключаны тэлефон або ён знаходзіцца ў роўмінгу, адпаведна ў сетцы іншага аператара. У такім выпадку можна тэлефанаваць за кошт гэтага чалавека. Сім‑карту можна адсканаваць толькі маючы яе на руках, тобіш усе неабходныя дадзеныя немагчыма перахапіць па радыёканалах».

Дарэчы, паслуга кланавання картак абсалютна даступная: яна не забароненая, але і не дазволеная. На рынку ці па аб’яве сільверкарту зробяць за 10‑20 долараў. І ўжо вам вырашаць, як зручней: мець трох GSM‑аператараў у адным тэлефоне і лёгка пераключацца паміж імі або мець тры тэлефоны для кожнага з іх. Вядома, першы варыянт зручней, але часам за яго даводзіцца нямала плаціць

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць