Беларусь і Венесуэла плануюць у бліжэйшыя гады рэалізаваць сумесныя праекты агульным коштам каля 5 млрд. долараў. Пра гэта, каментуючы дакументы, падпісаныя падчас візіту ў Каракас Аляксандра Лукашэнкі, заявіў журналістам першывіцэ-прэм ’ер Уладзімір Сямашка.
«Падпісаныя падчас візіту 24 дакументы прадугледжваюць сумарны іх кошт каля 5 млрд. долараў», — цытуе Сямашку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Так, рэалізацыя кантракта на будаўніцтва ЦЭЦ магутнасцю 600 МВт у прамысловай зоне Санта Інес прадугледжвае фінансаванне ў аб’ёме 1 млрд. 280 млн. долараў.
Падпісана таксама пагадненне на праектаванне і будаўніцтва газаправода Баркісемета — Барынас працягласцю 260 км. Праект ацэньваецца ў 300 млн. долараў.
«Мы дамовіліся развіваць газавы кірунак нашага супрацоўніцтва, выкарыстоўваючы спадарожны пры здабычы нафты газ па розных напрамках», — паведаміў Сямашка. Размова ідзе аб пераводзе аўтамабіляў на газаматорнае паліва. Беларускімі спецыялістамі ўжо газіфікаваны мікрараён Сукрэ венесуэльскай сталіцы, дзе жывуць 2 млн. жыхароў.
Як зазначыў Сямашка, беларускі бок працягвае будаўніцтва ў Венесуэле аграгарадка на 500 дамоў прысядзібнага тыпу з вялікайПраект ацэньваецца ў 500 тыс. долараў. «Уга Чавес прапанаваў нам пабудаваць яшчэ чатыры такія аграгарадкі», — паведаміў першымалочна-таварнай фермай, малаказаводам і птушкафабрыкай.
Да ліку буйных адносіцца і праект па будаўніцтве домабудаўнічых прадпрыемстваў, які ацэньваецца прыкладна ў 300 млн. долараў.
Апрача таго, падпісаныя кантракты на пастаўку беларускай тэхнікі — 500 энерганасычаных трактароў і 300 трактароў малой магутнасці. У Венесуэле таксама будуць будавацца комплексы па захоўванні і перапрацоўцы зерня.
Па выніках перамоў падпісаны мемарандум аб прапрацоўцы пытання аб будаўніцтве некалькіх прадпрыемстваў па вытворчасці тэхнікі для здабычы нафты, сейсмаразведцы. Разглядаецца магчымасць стварэння СП па распрацоўцы фасфарытаў. Не выключана, што ў перспектыве гэта сыравіна будзе пастаўляцца на Гомельскі хімічны завод.
«Нашы сумесныя праекты рэалізуюцца паспяхова. Пабудаваныя тры заводы: трактарны, аўтамабільны, а таксама найбуйнейшы ў Лацінскай Амерыцы цагляны завод.Тут будуецца жыллё, зараз мы будуем у Каракасе мікрараён на 10 тыс. кватэр, праект ацэньваецца ў 1 млрд. 82 млн. долараў», — паведаміў Сямашка.
Паводле яго слоў, сумарны эфект ад рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў ужо склаў 2,9 млрд. долараў.
У цэлым Беларусь задаволена супрацоўніцтвам з Венесуэлай па будаўніцтве ў гэтай краіне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. «Праекты ішлі цяжка, былі розныя няўвязкі, якія характэрныя для любога будаўніцтва. Варта таксама разумець спецыфіку такой працы, бо
«Ацэнка рэалізацыі гэтых праектаў прэзідэнтам Чавесам такая: заводы былі пабудаваныя ў рэкордна кароткія тэрміны», — зазначыў Сямашка.Так, трактарны завод па вытворчасці 10 тыс. адзінак тэхнікі пабудаваны за год і тры месяцы, аўтамабільны, які будзе выпускаць 5 тыс. грузавікоў, — за паўтара гады. Заводы сёння працуюць, з канвеера выходзіць першая прадукцыя, якая патрэбна як для Венесуэлы, гэтак і для іншых краін Лацінскай Амерыкі. Адным з базавых прынцыпаў гэтых кантрактаў з’яўляецца выхад на максімальную лакалізацыю, з улікам тэхналагічнага ўзроўню прадпрыемстваў Венесуэлы.
Паводле слоў Сямашкі, зараз будуецца трэці завод па вытворчасці камунальнай і
Прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні лініі па выпуску аўтобусаў МАЗ.«Мы гатовы перадаць сюды базавую мадэль аўтобуса МАЗ, крыху дапрацаваць яго канструкцыю з улікам кліматычных умоў Венесуэлы, — паведаміў Сямашка. — Праз некалькі месяцаў беларускі бок падрыхтуе некалькі доследных узораў і бязвыплатна перадасць у Венесуэлу на выпрабааванні».
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у краінах Лацінскай Амерыкі. У Венесуэле ён быў 26–27 чэрвеня. Зараз — у Эквадоры.
Каментары