Свет

Старшынства ў ЕС перайшло да Кіпра

Ад 1 ліпеня краіна стала фармальным лідарам ЕС — на бліжэйшыя паўгода.

Старшынства ва ўмовах крызісу ў еўразоне пераходзіць да дзяржавы, якая сама днямі заявіла, што гатовая пазычаць у іншых краін ЕС і ў Міжнароднага валютнага фонду. Паводле ацэнак экспертаў, Кіпру неабходна каля 10 мільярдаў еўра. Цяперашнія праблемы ў эканоміцы наўпрост звязаныя з крызісам у Грэцыі, перадае ИТАР-ТАСС.

У першым паўгоддзі сёлета абавязкі старшыні Еўрасаюза выконвала Данія.
У пачатку наступнага года Кіпр перадасць мандат Ірландыі. Адметна, што супраць старшынства Кіпра рэзка пярэчыла Турцыя, якая мае статус краіны-кандыдата на ўваходжанне ў ЕС. Турцыя — адзіная краіна свету, што прызнае самаабвешчаную Рэспубліку Паўночны Кіпр, утвораную ў 1974 годзе турэцкай грамадой выспы. Анкара паабяцала цягам паўгоддзя байкатаваць усе мерапрыемствы, арганізаваныя пад эгідай старшынства Кіпра ў ЕС. Турэцкія ўлады вінавацяць Кіпр у нежаданні весці перамовы з турэцкай грамадой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА1

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць