“Хваля страху ўздымаецца ў Беларусі”, — піша аўтар брытанскай “The Times” Джэрэмі Пэйдж. Пачатак артыкулу – як у тым баевіку: “Агент дзяржбясьпекі не назваў свайго імя, ён без папярэджаньня адкрыў агонь па машыне Юр’я Радзівіла ў цэнтры Менску... Апазыцыйныя актывісты ў былой савецкай рэспубліцы Беларусі, якую Захад называе апошняй дыктатурай Эўропы, звыклыя да запужваньняў, зьбіцьцяў ды затрыманьняў. Але нават яны былі шакаваныя дзеяньнямі агента”.

Аўтар заўважае, што, у адрозьненьне ад мінулых выбараў, гэтым разам Захад пакінуў усе спробы захаваць бесстароннасьць і адкрыта заклікае беларускі народ сказаць Лукашэнку “не”. “Расейскі прэзыдэнт Пуцін адчайна спрабуе не дазволіць яшчэ адной рэспубліцы павярнуцца сьпінай да Масквы, — піша журналіст. — Зноў выбары ў абшарах былога Савецкага Саюзу ператвараюцца ў завочную бітву паміж Расеяй ды Захадам”.
Каментары