Ежа33

«Савушкаў прадукт» мяняе дызайн і лагатып

Намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ААТ Алена Бабкіна паведаміла, што ААТ «Савушкін прадукт» праводзіць рэбрэндынг прадукцыі для паставак на ўнутраны і замежны рынкі.

Ужо ў другой палове ліпеня ў гандлёвую сетку пачне паступаць прадукцыя ў пачках з новым дызайнам і новым лагатыпам.

«Удасканалены дызайнерамі элемент „вёска“, які адлюстроўвае пазіцыянаванне брэнда, размесціцца ў верхняй частцы упакоўкі. За кошт колеру будзе выдзеленае найменне прадукту. Розныя тлустасці будуць адлюстроўваць розныя па інтэнсіўнасці адценні колераў. Усё гэта накіравана на тое, каб палегчыць спажыўцам выбар прадукцыі на паліцах крам. А слоган „Заўсёды са свежага малака“ яшчэ раз падкрэсліць стоадсоткавую натуральнасць прапанаванай прадукцыі», — кажа Бабкіна.

Да 1 ліпеня 2012 года кампанія «Савушкін прадукт» пастаўляла натуральнамалочную прадукцыю, сыры, сокі і сокавыя прадукты ў 75 рэгіёнаў Расіі, а таксама ва Украіну, Малдову, Арменію, Азербайджан, Узбекістан, Туркменістан, Казахстан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Іярданію.

У краіны Еўрасаюза — Германію, Чэхію і Латвію — пастаўляўся толькі бярозавы сок. Акрамя таго, у некаторыя краіны далёкага замежжа пастаўляўся шэраг найменняў сухой малочнай прадукцыі.

Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці ААТ па выніках першага паўгоддзя 2012 склала каля 50%.

18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрасаюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў з 1 ліпеня пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям, у тым ліку ААТ «Савушкін прадукт».

Між тым, некалькі тыдняў таму друкаваны орган Еўрасаюза — выданне EUobserver — паведамляў, што ўладальніка ААТ «Савушкін прадукт», брэсцкага бізнэсоўца Аляксандра Мошанскага, могуць закрануць санкцыі ЕС. Мошанскі, адзначаў EUobserver, «адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года», бізнэсовец быў яго даверанай асобай, а таксама «стаў трэцім па ўплывовасці алігархам у Беларусі пасля Пефціева і Чыжа».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча11

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча11

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць