Грамадства22

У Мінску затрыманая яшчэ адна актывістка антыядзернай кампаніі

У Мінску затрыманая яшчэ адна актывістка беларускай антыядзернай кампаніі, старшыня грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірына Сухій.

СМС-паведамленне пра сваё затрыманне Сухій прыслала журналістам, якія чакалі яе каля будынка расійскага пасольства ў Мінску.

Як паведамлялася, сёння ў 12.00 актывісты-эколагі планавалі перадаць у пасольства РФ адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.
Генкантракт павінен быць падпісаны сёння ў рамках візіту ў Мінск прэм’ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

За некалькі гадзін таму ў Мінску затрымалі яшчэ двух актывістаў, каардынатара кампаніі Таццяну Новікаву і расійскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага. Разам з Ірынай Сухій яны мелі намер наведаць пасольства. Пасля інфармацыі пра іх затрыманне Сухій вырашыла адправіць зварот у пасольства па факсе, а затым — падысці да расійскага дыппрадстаўніцтва, каб даць каментар журналістам, але таксама была затрыманая.

Падрабязнасці затрымання невядомыя. Пакуль ёсць інфармацыя толькі аб тым, што Новікава і Ажароўскі знаходзяцца ў Ленінскім РУУС.

Не выключана, што затрыманым інкрымінуюць арганізацыю несанкцыянаванай акцыі, якую правяла напярэдадні на месцы будучай беларускай АЭС група маладых людзей. Удзельнікі ўчарашняй акцыі разгарнулі транспаранты са словамі «Крыем матам ваш Расатам» і «Нас не спыталі!». На фоне інфармацыйнага стэнда і збудаванняў інфраструктуры беларускай АЭС з’явілася сімвалічная ядзерная Смерць з рыдлёўкай і плакатам «Будуеце АЭС? Тады я іду да Вас».

Трэба адзначыць, што незадоўга да прызначанага часу перадачы ў пасольства РФ адкрытага звароту каля будынка дыппрадстаўніцтва дзяжурылі супрацоўнікі спецслужб у цывільным.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць