У Дудутках прайшоў фэст сярэднявечнай культуры.
Чарговым доказам гэтага стаў «фестываль славы беларускай зброі „Наш Грунвальд“», што прайшоў за 35 кіламетраў ад Мінска ў музеі Дудуткі і суправаджаўся аншлагам на паркоўцы і натоўпамі ля поля рыцарскіх бітваў.
І ўнёсак арганізатараў у гэты рух распаўсюду цікавасці да часоў Рычарда Львінае Сэрца і князя Альгерда нельга не адзначыць. Адміністрацыя «Дудутак», што ў апошнія гады засвойвае ўсё больш цывілізаваных сэрвісаў, зрабіла ўсё, каб наведнікі фэсту не засталіся ні галоднымі, ні сумнымі. Калі першаму факту спрыялі кавярні з сярэднявечнай кухняй, то за забавы адказвалі і такія сур’ёзныя людзі, як рыцары часоў вялікага магістра Тэўтонаў Ульрыха ў поўнай амуніцыі, і музыкі з гуртоў кшталту «Старога Ольсы», і нават генералы «мокрых войнаў», што былі зладжаныя адразу тут.
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары