Здарэнні33

«Завязем у лес і закапаем»

Гомельскі бяздомны паскардзіўся на міліцыянераў, якія беспрычынна збілі яго.

Гомельскі бяздомны Міхаіл Сцяльчэня з дапамогай праваабаронцы, члена Беларускага Хельсінкскага камітэта Марыі Багдановіч напісаў заяву начальніку Цэнтральнага РАУС Гомеля, у якой паведаміў аб беспрычынным збіванні яго міліцыянерамі.

Раней Багдановіч станавілася сведкай жорсткага абыходжання міліцыі з бяздомнымі.
На гэтую праблему яна звяртала ўвагу кіраўніцтва міліцыі і пракуратуры, адзначаючы, што міліцыянеры адганяюць ад Петрапаўлаўскага сабора ў Гомелі прасіцелей міласціны. З пракуратуры Цэнтральнага раёна быў дадзены адказ, што хадзіць па міласці законам не забараняецца, калі пры гэтым не парушаецца грамадскі парадак. Адказ пракурора праваабаронца накіравала міліцэйскаму кіраўніцтву і папрасіла правесці сярод асабовага складу тумачальную работу з мэтай недапушчэння пераследу бяздомных.

«Праблема прасіцеляў міласціны мае працяг: цяпер мне стала вядома пра факт фізічнага насілля з боку міліцыянераў у дачыненні да чалавека, які хадзіць па міласці. Я думаю, ва ўладных колах наяўнасць прасіцеляў міласціны ў цэнтральным парку, каля сабора, выклікае раздражненне, і яны ціснуць на міліцыю, каб гэтая праблема вырашалася любой цаной», — заявіла БелаПАН Багдановіч.

Міхаіл Сцяльчэня адзначыў, што, калі ён хадзіў па міласці каля сабора, да яго падышлі міліцыянеры і прапанавалі прайсці ў апорны пункт. «Сталі хапаць мяне, пагражаць, што „завязем у лес і закапаем“.
Людзі заступіліся за мяне: маўляў, чаго вы яго забіраеце, ён цвярозы, ціхі, нікому не перашкаджае. Я баяўся ехаць з імі ў „апорку“, бо ўсе бяздомныя казалі, што там моцна б’юць. У выніку мяне завезлі на аўтамабілі ў апорны пункт і сказалі, што, маўляў, тут можаш крычаць, усё адно цябе ніхто не пачуе. Адзін з міліцыянераў пабіў мяне дубінкай па руках, нагах і галаве. Потым яны прымусілі напісаць мяне тлумачальную, што я быў п’яны, хаця я быў цвярозы. Я баяўся, бо яны сказалі: калі не напішаш паперу, то мы цябе наогул моцна паб’ем або завязем у ІЧУ, таму падпісаў», — ратлумачыў Сцяльчэня.

Паводле слоў бяздомнага, яго б’юць у аддзеле не першы раз.
«Раней прымушалі прыбіральню мыць, я адмовіўся, дык яны выламалі мне палец, тры месяцы балеў. І іншых бяздомных б’юць — каму галаву адбілі, каму ныркі», — сказаў заяўнік.

Ён сумняваецца, што хтосьці разбярэцца з яго заявай і пакарае вінаватых.
«Баюся, мяне наогул закапаюць», — падсумаваў Сцяльчэня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, дзе здарыўся пажар, пачалі мантаваць часовы дах

Наталля Дуліна — пра ануляваны пашпарт, перамогу над бюракратыяй і першы год у Вільні2

Прапагандыстка, якая забараняла кнігі, арандавала кінатэатр на дзень нараджэння для паказу свайго фільма4

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць