Свет66

Навальнаму прад'явілі абвінавачванне і ўзялі падпіску аб нявыездзе

Следчы камітэт Расіі прад'явіў вядомаму дзеячу апазіцыі Аляксею Навальнаму абвінавачванне «па справе «Кіраўлеса». З Навальнага ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Навальнаму прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 33, ч.4 арт. 160 КК (арганізацыя прысваення чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры).

5 ліпеня крымінальную справу ў дачыненні да былога дарадцы губернатара Кіраўскай вобласці апазіцыянера Аляксея Навальнага перадалі для расследавання ў галоўнае следчае ўпраўленне СК. Гэта адбылося пасля таго, як на ведамаснай калегіі ў Пецярбургу кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін запатрабаваў ад кіравання ведамства па Кіраўскай вобласці тлумачэнняў з нагоды закрыцця крымінальнай справы супраць Навальнага.

Аб завядзенні справы стала вядома ў маі 2011 года. Следства зацікавіла дзейнасць Навальнага ў Кіраўскай вобласці, дзе ў свой час ён быў дарадцам губернатара на грамадскіх пачатках. Як адзначала следства, блогер пераканаў кіраўніцтва ГУП «Кіраўлес» падпісаць нявыгадную дамову на рэалізацыю лесапрадукцыі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць