Грамадства

Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы — субота, 4 жніўня

На фестываль усе запрошаныя, уступ вольны. Пачатак каля 11-й гадзіны.

Як і папярэднімі гадамі, сёлета ў горадзе Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) у невялікім парку пры Беларуска-Амерыканскім Цэнтры і царкве св. Еўфрасінні Полацкай адбудзецца заўтра, у суботу (4 жніўня) гадавы фэстываль.

У праграме: беларускія народныя танцы, песні, музыка, латарэя, нацыянальныя стравы.

Асаблівасцю сёлетняга святкавання будуць беларускамоўныя школьнікі з Беластока з канцэртнай праграмай.

На фестываль ўсе запрошаныя, уступ вольны. Пачатак каля 11-й раніцы.

Фотарэпартаж з фестываля ў 2011 г.

***

    Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст., гнаныя эканамічным крызісам з Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі ў С-Р. царкву святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ.

    Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» -- не блытаць з гігінскім! -- выдаецца і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

    Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. Так, 25 сакавіка 2012 г. у Саўт-Рыверы адзначылі Дзень Волі, узняццем нацыянальнага сцяга каля будынка гарадскога музея.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»6

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць