Культура11

Музей Янкі Купалы ў 3D-фармаце — фота і відэа

Экспазіцыя літаратурнага музея Янкі Купалы змянілася ўпершыню з 1976 года

3 жніўня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрыліся тры абноўленыя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта.

«Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы ў музеі паэта створана новая экспазіцыя, якая размясцілася пакуль што ў трох экспазіцыйных залах. Наступная чарга плануецца ў наступным годзе. Апошняя экспазіцыя ў музеі была створана ў 1976 годзе. Надышоў час фундаментальна змяніць нашу экспазіцыю», — паведаміла загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай працы музея Глафіра Кушаль.

Паводле яе слоў, у кожнай зале з`явіўся манітор, на якім паказваюць рэчы, што не ўвайшлі ў асноўную экспазіцыю, — кнігі, лісты, рукапісы. На плазменных панэлях віртуальныя экспанаты можна паглядзець і пагартаць.

У першай зале, прысвечанай нараджэнню Івана Луцэвіча, транслюецца 3D-фільм пра свята Купалле, спецыяльна зняты супрацоўнікамі музея. Раку, вогнішчы, вянкі на вадзе наведвальнікі могуць убачыць у трохмернай выяве пры дапамозе 3D-акуляраў.

У адной з залаў можна ўбачыць рэканструяваную бібліятэку, у якой Купала працаваў, калі жыў у Вільні, — тут і мэбля, і кнігі, з якімі працаваў і да якіх дакранаўся беларускі паэт.

«Скразная тэма новай экспазіцыі — тэма шляхоў. Гэта шляхі продкаў Янкі Купалы, яго бацькоў, шляхі самога Купалы па Беларусі і да Беларусі і шляхі сучаснікаў да Янкі Купалы. Галоўная ідэя экспазіцыі — паказаць Купалу як паэта-прарока, рамантыка, філосафа», — адзначыла Кушаль.

Яна падкрэсліла, што ўпершыню ў экспазіцыю ўвайшла гісторыя роду Луцэвічаў, а таксама пашпарт Купалы 1907 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне9

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці51

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні11

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою6

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне9

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць