Яго шукае міліцыя.
У Гродне, на тэрыторыі бальніцы хуткай дапамогі, пакуль яшчэ невядомы, але вельмі шчаслівы малады бацька пакінуў на сценах вялізныя надпісы.
Як паведамляе блог Гродна s13, быў выкліканы ўчастковы міліцыянт, які склаў пратакол (відаць, па факце "псаванне маёмасці"). Надпісы -- даўжынёй 43 і 10 метраў. Як адзначаюць у каментарах,
ніводнае акно радзільнага дома не выходзіць на той бок.Магчыма, шчаслівец збіраецца паказаць гэтыя надпісы маці свайго дзіцяці пасля выпіскі, жартуюць чытачы.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары