Прычыны самагубства Тоні Скота застаюцца загадкай.
Галівудскі рэжысёр Тоні Скот, які зняў такія фільмы, як «Top Gun» і «Барвовы прыліў», скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з моста праз гаваньПра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на офіс каранёра горада.Лос-Анджэлеса .
Скота, якому было 68 гадоў, заўважылі калі ён паркаваў аўтамабіль на мосце Вінсэнта Томаса, а затым скочыў у ваду прыкладна ў 12:30 па мясцовым часе ў нядзелю, яго цела было знойдзена аховай гавані каля трох гадзін.
Паліцыя мяркуе, што гэта было самагубства.
Тоні Скот нарадзіўся ў мястэчкуБудучы рэжысёр скончыў Каралеўскі каледж мастацтваў і меў намер стаць мастаком, але хутка далучыўся да брата Рыдлі, які займаўся вытворчасцю рэкламы. За двух дзесяцігоддзі ён зняў каля тысячы рэкламных ролікаў для брытанскага тэлебачання.Норт-Шылдс ўПаўночна-Усходняй Англіі. Яго маці — актрыса Элізабет Скот, Тоні рос з двума старэйшымі братамі: Фрэнкам і Рыдлі.
Пасля таго поспеху, які на мяжы 1970-х-1980-х суправаджаў у ЗША фільмы англійскіх рэжысёраў Алана Паркера, Х’ю Хадсана і Рыдлі Скота, Тоні Скот таксама быў запрошаны для працы ў Галівуд.
Спачатку ён хацеў экранізаваць раман Эн Райс «Інтэрв’ю з вампірам», але яму не ўдалося дамовіцца з кампаніяй
Эстэцкі фільм «Голад» з удзелам Дэвіда Боўі і Катрын Дэнёў, выйшаў у 1982 годзе.Ён не меў поспеху, таму Скот вярнуўся да рэкламы і музычнага відэа. У 1985 годзе прадзюсары Дон Сімпсан і Джэры Брукхаймер запрасілі Скота для пастаноўкі высокабюджэтнага фільма «Найлепшы стралок». Сімпсан і Брукхаймер былі ў ліку нешматлікіх прыхільнікаў «Голаду».
Пасля поспеху «Стралка», у якім зняўся Том Круз, Скот стаў спецыялізавацца на баевіках.Зняў «Паліцэйскага з
У 1992 годзе рэжысёр пазнаёміўся з Квенцінам Таранціна, які даў яму прачытаць два свае сцэнары: «Шалёныя псы» і «Сапраўднае каханне».Скот сказаў, што здыме фільмы па абодвух сцэнарах, але Таранціна адказаў, што «Шалёных псоў» хацеў бы здымаць сам.
«Сапраўднае каханне» з удзелам Крысціяна Слэйтера, Патрыцыі Аркетт, Крыстофера Уокена, Гэры Олдмена прымусіла ўспрымаць Скота як сур’ёзнага рэжысёра.
Наступны фільм Скота
«Барвовы прыліў», палітычны трылер пра процістаянне Расіі і ЗША, стаў хітом 1995 года.Трылер «Фанат» (1996), нягледзячы на ўдзел Роберта Дэ Ніра і Уэслі Снайпс, стаў чарговай няўдачай рэжысёра: ён не спадабаўся ні гледачам, ні крытыкам. У 1998 годзе, калі выйшаў трылер «Вораг дзяржавы», Скота зноў чакаў поспех.
Новае дзесяцігоддзе Скот пачаў фільмам «Шпіёнскія гульні», які прысвяціў памяці сваёй маці, якая памерла ў 2001 годзе. Затым здымаў фільмы «Гнеў», «Даміно», «Дэжа вю», рэкламныя ролікі для «Мальбара» і арміі ЗША.
Скот быў тройчы жанаты, ад трэцяга шлюбу з актрысай Уілсан Скот мае двух дзяцей: Фрэнка і Макса. Яго пляменнікі (дзеці Рыдлі Скота) — рэжысёры Джэйк Скот і Джордан Скот.
Прычына яго смерці застаецца загадкай
Каментары