Паводле інфармацыі метэаролагаў, у сувязі з перамяшчэннем цёплага няўстойлівага паветра з Балтыкі па паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы.
У МНС у сувязі з неспрыяльным надвор'ем заклікаюць не ставіцца да навальніцы пагардліва і не быць занадта самаўпэўненымі перад стыхіяй.
Заўсёды застаюцца актуальнымі рэкамендацыі зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не шукаць схованку пад дрэвамі або лініямі электраперадачы.У час навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вадаёма. Аўтамабілістам не трэба запраўляць машыну ў час навальніцы, а непагоду лепш перачакаць у салоне.
Каментары