Сурапін шукае дзяўчыну, якая даслала яму здымкі мядзведзікаў, хоча ажаніцца
«Я яе ўжо чакаў месяц. Для маладога хлопца гэта шмат».
Адразу пасля вызвалення з турмы «Амерыканкі» Антон Сурапін пачаў шукаць Кацярыну Скурат.Ён хоча прызнацца ёй у каханні — дзяўчыне, якая прыслала яму фоты з плюшавымі мядзведзікамі. Гэтыя фотаздымкі паслужылі падставаю для арышту і абвінавачання Сурапіна.
Кацярына выдаліла сваю старонку з сацыяльнай сеткі і не адказвае на тэлефанаванні.Таму праз «Белсат» Антон Сурапін прызнаўся Каці ў каханні і просіць яе выйсці на сувязь.
Спачатку Антон не раскрываў асобы, якая даслала яму фотаздымкі цацак, што паслужылі першым дакументальным пацверджаньнем рэальнасці «плюшавага дэсанту».Цяпер гэта ўжо не мае сэнсу, мяркуе Антон.
Фотаздымкі плюшавых мядзведзяў, скінутых шведамі з самалёта, да Сурапіна трапілі ад сяброўкі Каці Скурат, якая жыве ў Івянцы.З дзяўчынаю фатограф пазнаёміўся завочна — праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». А праз некаторы час яны пабачыліся ў «рэале», на Цукеркавым фэсце ў Івянцы. І хлопец з дзяўчынаю адразу адзін аднаму спадабаліся.
Антон узгадвае, як пры канцы таго фестывальнага дня ён зрабіў Каці жартаўлівую прапанову рукі і сэрца, але цяпер хоча паўтарыць свае словы ўсур’ёз.
Увесь месяц, што Антон правёў за кратамі «амэрыканкі», Кацярына была ў ягоных думках. Праз адваката ён перадаваў Каці прызнанне ў каханьні, аднак лістоў ад Каці не было.
Антон просіць дзяўчыну выйсці на сувязь і кажа, што праз 1,5 года хацеў бы згуляць з ёю вяселле.
«Я яе ўжо чакаў месяц. Для маладога хлопца гэта шмат, — жартуе Антон. — Я думаю, я яшчэ доўга пратрымаюся».
Каментары