Свет

У Бішкеку пікетавалі пасольства Беларусі

У Бішкеку каля пасольства Беларусі вечарам 22 жніўня адбыўся мітынг грамадскага аб’яднання «Мекен шэйітэры», якое патрабуе ад беларускіх улад экстрадыцыі Жаныша Бакіева, брата былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які скрываецца ў Мінску.

Як паведамляе кыргызскае інфармацыйнае агенцтва АКИpress, мітынгоўцы спрабавалі трапіць на тэрыторыю пасольства і ўручыць ліст з патрабаваннем экстрадыцыі Жаныша Бакіева. Пасля сваркі сваякоў загінулых у красавіцкіх падзеях з міліцыянерамі работнік пасольства запрасіла чатырох прадстаўнікоў з ліку мітынгоўцаў у будынак пасольства, каб выслухаць іх патрабаванні і прыняць адпаведны зварот.

Аб’яўлены ў міжнародны вышук Жаныш Бакіеў нядаўна быў заўважаны і сфатаграфаваны ў кафэ ў цэнтры Мінска з яшчэ двума падазраванымі ў трайным забойстве.
Як паведаміла галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку (ГУКВ) МУС Кыргызскай Рэспублікі, «здымак зроблены відавочцамі ў цэнтр Мінска каля элітнага беларускага кафэ „Грунвальд“ на вуліцы Карла Маркса, непадалёк ад Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». «На ім грамадзяне Кыргызскай Рэспублікі, аб’яўленыя ў міждзяржаўны вышук, — былы старшыня Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурснік і экс-намеснік СДА Тахір Рысаліеў, 1957 года нараджэння, ураджэнеу Нарынскай вобласці, і Рустам Сайдуеў, 1976 года нараджэння, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласці, блізкі сябар Максіма Бакіева», — заявілі ў ГУКВ.

Паводле звестак ГУКВ, усе трое з’яўляюцца асноўнымі падазронымі ў забойстве былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Медэта Садыркулава, яго вадзіцеля Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргея Слепчанкі. Таксама паведамляецца, што кіраўніцтва ГУКВ МУС «некалькі разоў адпраўляла запыт у праваахоўныя органы Беларусі аб месцазнаходжанні асоб, якія адшукваюцца, і кожны раз атрымлівала адказ, што звестак аб гэтых асобах няма».

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць