Эканоміка

«Газпрам» у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы ў газе

«Газпрам» у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы Беларусі ў прыродным газе, заявіў 23 жніўня ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) старшыня праўлення газавай кампаніі Аляксей Мілер на нарадзе па пытаннях развіцця газатранспартнай сістэмы ў Беларусі.

Як паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, Мілер адзначыў важнасць сённяшняй нарады, бо на ёй запланавана абмеркаванне стратэгічных пытанняў развіцця газатранспартнай сістэмы ў Беларусі.

Апрача таго, запланавана разгледзець пытанні развіцця аб’ектаў падземнага захоўвання газу. «Мы працуем ад патрэбаў і будзем арыентавацца і будаваць свае планы, адштурхоўваючыся ад росту спажывання газу», — сказаў Мілер. У сувязі з гэтым галоўная задача заключаецца ў тым, каб у поўным аб’ёме і ў тэрмін задаволіць усе патрэбы спажыўцоў у Беларусі. Гэта тычыцца насельніцтва, камунальна-бытавых аб’ектаў, прамысловасці і ўсіх галінаў эканомікі, удакладніў Мілер.

Ён таксама адзначыў важнасць абмеркавання пытанняў павышэння надзейнасці газазабеспячэння. Тут размова ідзе аб развіцці падземнага газазахоўвання, павышэнні аб’ёмаў захоўвання актыўнага газу. «Найперш гэта тычыцца пікавых рэжымаў спажывання газу ў студзені-лютым. Ёсць магчымасць павелічэння магутнасцяў падземных газавых сховішчаў у Беларусі, таму сёння мы нададзім гэтым пытанням асаблівую ўвагу», — падкрэсліў кіраўнік «Газпрама».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць