Грамадства

Інвалід-вазочнік адсудзіў 2 мільёны рублёў з дарожнікаў

Ён перакуліўся каля пешаходнага пераходу.

23 жніўня інвалід-вазочнік з Бабруйску Сяргей Мацкевіч адсудзіў на сваю карысьць зь мясцовага дарожна-эксплюатацыйнага прадпрыемства 2 мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Акрамя таго, адказчык павінен аплаціць судовыя выдаткі й паслугі адваката ў суме 3 мільёнаў рублёў. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Бабруйскага суду Галіна Іванькова.

Нагодай для звароту Сяргея Мацкевіча ў суд стала яго падзеньне з вазком пры спробе адолець праезную частку на адной з бабруйскіх вуліц. Пры падзеньні інвалід першай групы пашкодзіў сябе — пабіў галаву, рукі і грудную клетку.
Так пазначана ў мэдычнай даведцы. Пешаходны пераход, па якім Мацкевіч спрабаваў перайсьці вуліцу, як высьветлілася, ня быў прыстасаваны для інвалідаў. Ён намагаўся перайсьці вуліцу ў іншым месцы, дзе, як яму падалося, быў прыдатны зьезд з ходніка для вазка. На гэтым зьезьдзе інвалід і перакуліўся.

Свае маральныя пакуты ад здарэньня Сяргей Мацкевіч ацаніў у дзесяць мільёнаў рублёў.
Выракам судзьдзі Галіны Іваньковай пазоўнік застаўся задаволеным:

«Сапраўды тое месца, дзе я пераходзіў, яно сапраўды было не прыстасаванае. Дадзенае рашэньне судзьдзі паўплывае на тое, што ў жылкамгасе й іншых інстанцыях, ад якіх залежыць вырашэньне такога пытаньня, расплюшчацца вочы. Інфраструктура гарадоў і ўстаноў не прыстасаваная для перасоўваньня чалавека на інвалідным вазку. Чыноўнікі, якія прымаюць аб’екты, ніколі не сутыкаліся з праблемамі вазочнікаў», зазначае Сяргей Мацкевіч.

Прадстаўнік адказчыка прызнаў, што пешаходны пераход, па якім зьбіраўся перайсьці Мацкевіч, сапраўды, быў з парушэньнямі нормаў для пераходу інвалідаў. Разам з тым, ён заявіў, што здарэньне адбылося не на самім пераходзе, а ў месцы, прызначаным для зьезду тэхнічных транспартных сродкаў.

Паводзіны інваліда прадстаўнік адказчыка назваў груба неасьцярожнымі і віну за здарэньне ўсклаў на яго ж.
Ён дапусьціў, што, калі б інвалід перакуліўся на пешаходным пераходзе, то жыльлёва-эксплюатацыйнае прадпрыемства без пытаньняў заключыла б міравое пагадненьне й выплаціла кампэнсацыю. Прадстаўнік адказчыка прасіў суд не задавальняць пазову Мацкевіча.

Тым ня менш, судзьдзя Галіна Іванькова довады адказчыка палічыла неабгрунтаванымі. Падзеньне інваліда на непешаходным пераходзе яна аргумэнтавала тым, што ён ня мог знайсьці іншага месца, каб перайсьці вуліцу. Маральныя пакуты інваліда судзьдзя вызначала ў 2 мільёны рублёў. Рашэньне судзьдзі ўступіць у сілу праз дзесяць дзён.

«Гэтыя два мільёны даставілі мне маральнае задавальненьне. Я не хачу іх выкарыстоўваць для сябе.

Я хачу перадаць гэтыя два мільёны адной бабруйскай інвалідцы-вазочніцы для ўзьвядзеньня пандусу з балькону»,
заяўляе Сяргей Мацкевіч.

Сяргей Мацкевіч інвалід першай групы. У яго пашкоджаны хрыбет. 23 гады ён у вазку. Як ён адзначае, амаль усе бабруйскія дарогі не прыстасаваныя для пераходу інвалідамі. З 600 вазочнікаў, паводле яго, толькі трое могуць самастойна дабрацца ў хату і зь яе. Жыцьцё большасьці з іх праходзіць у межах кватэры й двара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць