Грамадства11

Вінаградаву — 12 сутак, Арцыбашаву — 10 сутак, Віняцкаму — 7 сутак

Прайшлі суды над затрыманымі актывістамі «Zмены».

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска прайшлі суды над затрыманымі ўчора актывістамі "Zмена" -- моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!", што зладзілі ў аўторак ля ўніверсама "Фрунзенскі" пікет за байкот выбараў.

Павел Вінаградаў асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, Аляксандр Арцыбашаў -- на 10 сутак, Ягор Віняцкі -- на 7 сутак, Ганне Курловіч прысудзілі 2 мільёны рублёў штрафу (20 базавых велічыняў).

Усіх чатырох вінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі.

***

Нагадаем, што маладых людзей затрымалі 18 верасня, калі яны спрабавалі правесці каля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску пікет за байкот выбараў: яны меліся раздаваць боршч.

Удзельнікі пікета паспелі дастаць каструлю (часам ужываюць слова «рондаль»), распаліць газніцу і раскласці ўлёткі, пасля чаго акцыя была разагнаная невядомымі ў цывільным. Яны затрымалі ўсіх удзельнікаў пікета: Паўла Вінаградава, Ягора Віняцкага, Аляксандра Арцыбашава і Ганну Курловіч. Разам з імі былі затрыманыя і сем журналістаў, якія асвятлялі акцыю.

Усіх даставілі ва УУС Фрунзенскага раёна Мінска. З апаратуры журналістаў выдалілі фота- і відэаздымкі, зробленыя падчас акцыі, і праз некалькі гадзін журналістаў адпусцілі.

    Прычынай для пікета стала вядомая заява Лідзіі Ярмошынай, зробленая ёю 20 снежня 2010 года. Тады на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пасля жорсткага разгону ўдзельнікаў мітынгу апазіцыі каля Дома ўрада, Ярмошыну спыталі, ці лічыць яна апраўданымі дзеянні сіл правапарадку ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі. На рэмарку журналіста, што сярод дэманстрантаў былі жанчыны, кіраўнік ЦВК заявіла: «Вы ведаеце, гэтым жанчынам няма чаго рабіць. Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў13

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic4

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў13

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць