Ерэ Каралахці прызначаны новым капітанам хакейнага мінскага «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».
Нагадаем, што раней капітанам мінскага клуба быў Уладзімір Дзянісаў. Такое рашэнне Уладзіміра выклікана яго жаданнем максімальна сканцэнтравацца на сваёй гульні. Варта адзначыць, што Уладзімір Дзянісаў будзе выконваць функцыі памочніка капітана каманды.
Нагадаем таксама, што «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ пацярпела чатыры паразы запар.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары