Характэрна, што, згодна з вызначальнікам нумара, званкі паступаюць нібыта з тэлефона галоўнага рэдактара расійскай «Новой газеты» Дзмітрыя Муратава. Сам Дзмітрый Муратаў, які добра знаёмы з журналісткай, вядома, не ў курсе гэтых падзей. Журналіст, калі яму патэлефанавала Радзіна, якраз сустракаўся з Міхаілам Гарбачовым.

Характэрна, што ў мінулым годзе праз артыкулы, якія крытыкавалі Аляксандра Лукашэнку, гэтак жа атакаваліся тэлефоны самога галоўрэда «Новай», прычым тэлефон паказваў нумар Наталлі Радзінай.

«З пачуццём гумару ў беларускіх спецслужбаў, як і з мазгамі, заўсёды былі праблемы. Упэўненая, што тэлефоны блакуюць, бо ў сувязі з байкотам лукашэнкаўскіх „выбараў“ да Беларусі прыкаваная сусветная ўвага, у мяне шмат міжнародных сустрэч, кантактаў з палітыкамі і журналістамі. Не выключана, што буду звяртацца ў польскую пракуратуру з просьбай правесці расследаванне», — сказала Радзіна.

Раней, нагадаем, такі ж спосаб блакавання ўжываўся ў дачыненні да журналісткі Ірыны Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?