Свет77

У ЗША арыштавалі стваральніка антыісламскага фільма «Цнатлівасць мусульман»

Выявілася, што Накула Басілі Накула раней быў судзімы за фінансавыя махінацыі.

У 2011 годзе яго вызвалілі датэрмінова, прычым адной з умоваў вызвалення была забарона на выкарыстанне псеўданімаў і інтэрнэту без дазволу наглядных органаў.

У бліжэйшы час суд у Каліфорніі разгледзіць справу Накулы і вырашыць, ці парушыў ён гэтыя ўмовы.

Амерыканская юстыцыя наўрад ці выставіць супраць Накулы абвінавачванні непасрэдна за фільм,
бо яго бароніць права на свабоду слова, замацаванае ў амерыканскай канстытуцыі.

Трэшавы аматарскі фільм «Цнатлівасць мусульман» выстаўляе прарока Мухамеда бандытам, ашуканцам і распуснікам, а іслам — крывавай, крыважэрнай рэлігіяй.
Ён выклікаў хвалю абурэння ў ісламскім свеце. У Лівіі і іншых краінах дэманстранты і тэрарысты зладзілі шэраг нападаў на амерыканскія дыппрадстаўніцтвы. У выніку дзясяткі чалавек загінулі. Тым не менш, амерыканская кампанія Google адмовілася выдаляць відэаролік з YouTube, бо гэта парушыла б права карыстальнікаў на свабоду меркавання.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку9

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

Урадавы бізнэс-джэт паляцеў на турэцкі курорт Бодрум4

Актрыса з «Гары Потэра» зарабіла на «Онліфанс» больш, чым за ўсе свае здымкі ў кіно5

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня3

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская11

Нетаньяху адхіліў 15‑пунктны план Трампа па Газе1

У Косаве дэпутатка закідала яйкамі прэм'ера ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку9

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць