Здароўе44

Інфакіёскі, каб узяць талончык да доктара, паставілі ў Мінску

Як паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, ва ўстановах аховы здароўя ў кастрычніку ўстаноўлена 7 інфакіёскаў.

Гэта паспрыяе скарачэнню чэргаў у рэгістратуру, павышэнню даступнасці медыцынскай дапамогі, сказаў Юркевіч.
Паводле прынцыпу працы інфакіёск аналагічны банкаўскім тэрміналам. У электронным выглядзе даецца вычарпальная інфармацыя аб медустанове, графіку прыёму ўчастковымі тэрапеўтамі, вузкімі спецыялістамі (з указаннем даты, часу, колькасці вольных талонаў), пералік платных медыцынскіх паслуг. Для заказу талона да лекара неабходна знайсці ў пераліку патрэбны напрамак, выбраць дату і зручны час наведвання, атрымаць на рукі талон.

Першымі тэрміналы для браніравання талонаў да доктара паставілі 34-я і 35-я паліклінікі (у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах адпаведна). Зараз да іх дадаліся яшчэ сем устаноў аховы здароўя, сярод іх 2-я, 14-я, 6-я, 1-я паліклінікі ды інш Такая інавацыйная форма працы з пацыентамі апраўдала сябе і стала папулярнай. Па статыстыцы, каля 15% пацыентаў 34-й і 35-й паліклінік карыстаюцца анлайн-запісам, каля 15% - інфакіёскамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць