Грамадства1111

У Навінках на тэрыторыі праваслаўнага манастыра будуць 3-павярховую прыбіральню? — фота

Пра гэта сведчыць пашпарт аб’екта каля недабудаванага будынка, які нагадвае катэдж.

«У пасёлку Навінкі будуюць дзіўны аб’ект, — паведаміў на „Гарачую лінію“ партала TUT.BY чытач Яраслаў. — Вонкава ён падобны на трохузроўневы катэдж з гаражом ў цокальным паверсе. А ў пашпарце аб’екта напісана, што гэта — грамадская прыбіральня».

Карэспандэнт выехаў у пасёлак Навінкі. Аб’ект, пра які распавёў наш чытач, знайшоўся каля плота Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя — на самай мяжы «ўладанняў» псіхіятраў і праваслаўных манашак з Свята-Елісавецінскага манастыра.

Калі верыць пашпарту аб’екта, то будуецца ў Навінках «грамадская прыбіральня з адміністрацыйна-бытавымі памяшканнямі па вул. Выгоцкага ў складзе кляштарнага комплексу Свята-Елісавецінскага манастыра г. Мінска». Праўда, пры бліжэйшым разглядзе ў контурах будынка (ён складаецца з двух традыцыйных паверхаў і аднаго мансарднага) грамадская прыбіральня пакуль ніяк не праглядаецца: ён сапраўды больш падобны на жылы катэдж.

Высветліць, чаму для грамадскай прыбіральні быў абраны настолькі дзіўны архітэктурны праект, так і не атрымалася: відавочна, па прычыне выхаднога дня пазначаны ў пашпарце аб’екта тэлефон прараба не адказваў.

Можа, будаўнічая арганізацыя памылілася з назвай аб’екта?

Каментары11

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць