Эканоміка1010

Фермеры зарабілі на капусце, прайгралі на яблыках

Вялікі прыбытак дае толькі расійскі рынак.

Сёлетнія цэны на сельгаспрадукцыю не надта адрозніваюцца ад леташніх, але калі ўлічыць інфляцыю, то фактычна такая прадукцыя патаннела.
Сёлета фермерам выгадна было вырошчваць капусту, якая добра карыстаецца попытам.
Кілаграм белакачаннай капусты на рынках каштуе ў сярэднім 3000 рублёў за кілаграм, гэта прыкладна на 40% больш, чым год таму. Летась яна ўрадзіла выдатна, і цэны на яе ўпалі да мінімуму, людзі не маглі яе збыць. У выніку сёлета многія зменшылі яе пасадкі.

Цэны на цвятную і пекінскую капусту трымаюцца на ўзроўні мінулага года: цвятуху можна набыць ў сярэднім за 13 тыс., пекінку — за 7 тыс.

Не здзіўляюць ужо цэны на часнок — 40 тыс. за кілаграм, на кірмашах шмат хто прадае яго паштучна — 3–4 тысячы за адну галоўку.

Таксама ў выйгрышы тыя, хто захаваў свае плантацыі гуркоў ды памідораў да восені — нягледзячы на тое, што памідоры яшчэ 2 месяцы таму каштавалі ўдвая танней, цяпер каштуюць ад 7–15 тыс., а гуркі наогул ад 20 тыс., але яны ўсё роўна застаюцца вельмі хадавым таварам.

Як кажуць самі прадаўцы, добры прыбытак можна было атрымаць, вырасціўшы караняплоды — моркву, буракі, а таксама цыбулю: каштуюць яны ў сярэднім 3500 за кілаграм. У параўнанні з мінулым годам цэны на гэтыя прадукты падняліся прыкладна на 20%.

А вось бульба сёлета танная. На рынках яна каштуе 1700–2500 за кілаграм.

Тым, хто вырашыў сёлета добра зарабіць на яблыках, пакуль што не пашанцавала больш за ўсё: калі ў мінулым годзе яблыкі куплялі ад 10 тысяч за кілаграм, то ў гэтым цэны ўсталяваліся на ўзроўні 4–5 тысяч,
пры тым, што попыт вельмі малы. Але фермеры, якія вырасцілі зімовыя гатункі яблыкаў, яшчэ змогуць пакласці грошы ў свае кішэні — бліжэй да зімы цэны і попыт павінныя быць на ўзроўні мінулых гадоў, А вось грушы каштуюць, як і год таму, ад 12 тысяч за кілаграм, бо іх вырошчваюць не так шмат.

Найбольшы прыбытак атрымалі прадпрыемствы ці фермерскія гаспадаркі, якія вывозяць свой ураджай на расійскі рынак, маюць для таго ўласны транспарт і сховішчы. Паводле словаў кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Альшаны» Івана Грыба, вельмі цяжка прадаць усю прадукцыю на беларускім рынку. «Калі Расія не возьме-то ўсё ляжа. Беларускія цэны ніжэйшыя за расійскія,
а насенне дарагое, людзям трэба плаціць, паліва шмат каштуе. Калі цалкам прадаваць прадукцыю ў Беларусі, на вялікі прыбытак не выйдзем. Таму цяпер лядоўні закладваем цалкам — разлічваю, што капуста будзе ляжаць у іх да сакавіка, морква — да мая. Таму фермеры, якія не маюць лядоўняў, стогнуць, бо не могуць захаваць прадукцыю цалкам».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць