Цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Абама, паводле апытанняў тэлегледачоў, перамог у трэцім раўндзе тэледэбатаў з іншым кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду Мітам Ромні.
Як паведамляе тэлеканал CNN, за Абаму аддалі свае галасы 48% апытаных, за Ромні — 40%.
Апошні раўнд тэледэбатаў праходзіў у Фларыдзе і быў у асноўным прысвечаны пытанням знешняй палітыкі.
Паводле апытанняў грамадскай думкі напярэдадні дэбатаў, абодва кандыдаты набіралі па 47% галасоў рэспандэнтаў.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 6 лістапада.
Каментары