Усім аматарам беларускага фальклору.
1 лістапада 2012 у 17.30 у аўдыторыі 213 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбудзецца прэзентацыя фільма «Пераступіць мяжу». Аўтар — рэжысёр і этнограф Ягна Кнітэль (Варшава). Дакументальны фільм грунтуецца на матэрыялах дзвюх экспедыцый у Столінскі і Пінскі раёны.
У межах паказу адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрам, а таксама прадстаўленне манеры народнага спеву Беларускага Палесся ў выкананні ўдзельнікаў таварыства «Панарама культур» (Польшча).
Каардынатар падзеі з беларускага боку — Васіль Грынь.
Паведамляйце ўсім, запрашайце ўсіх! Гэта будзе вельмі цікавае спатканне і займальны фільм пра нашыя вёскі вачыма нашых суседзяў.
Уваход вольны.
Каментары