Усяго патроху11

Першы снег прайшоў па ўсёй Беларусі: у суботу чакаецца моцны снег

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У мінулым годзе беларусы назіралі гэту з’яву 15 кастрычніка.

Паводле словаў галоўнага сіноптыка, моцны мокры снег чакаецца ў многіх раёнах у суботу і ў ноч на нядзелю. Гэта абумоўлена зрушэннем з паўднёва-заходняй Еўропы атмасферных франтоў.

«На большай частцы тэрыторыі краіны ўтворыцца снежны кілім, аднак пратрымаецца ён нядоўга: згодна з папярэднім прагнозам — да канца кастрычніка.

У пачатку лістапада пацяплее і, як следства, снег знікне», — адзначыла Людміла Парашчук.

Паводле яе слоў, часцей за ўсё першае снежнае покрыва у Беларусі ўтвараецца ў другой палове кастрычніка, вельмі рэдка яно бывае ў верасні, часам упершыню кладзецца толькі ў лістападзе і нават пазней. Самая ранняя дата ўтварэння першага снежнага кіліма на тэрыторыі краіны зарэгістравана 23 верасня 1973 ў Езярышчы (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). У Мінску найраней гэта было ў 1972 годзе — 29 верасня, пазней за ўсё — у 2000 годзе — 20 снежня.

«Часцей за ўсё пры выпадзенні першага снегу тэмпература паветра яшчэ застаецца станоўчай, таму першы снег хутка растае», — адзначыла галоўны сіноптык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць