Улада33

Прысуды ў Свіслачы агучаць 30 кастрычніка

Свіслацкі раённы суд разгледзеў міліцэйскі пратакол адносна Станіславы Гусаковай з Віцебску. Прысуд перанесены на 30 кастрычніка.

Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі. Гусакову затрымалі ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Затрыманых разам Алеся Крата зь Менску, Віталя Ашурку зь Бярозаўкі Лідзкага раёну і Віталя Лопасава з Горадні будуць судзіць 30 кастрычніка.

Суд над удзельнікамі акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы пачаўся толькі пасьля абеду. Усе, каго затрымалі ў суботу, акрамя Віталя Лопасава з Горадні, знаходзіліся да суду ў сьвіслацкім сьледчым ізалятары.

У суботу Лопасава адпусьцілі дамоў — як ён сам сказаў «Свабодзе», ён папрасіўся ў міліцыянтаў, бо зь ім разам быў непаўналетні сын. У панядзелак ён зьявіўся ў суд.

Станіслава Гусакова, якую судзілі сёньня, сказала «Свабодзе», што яе вінавацяць у парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яна трымала ў руках бел-чырвона-белы сьцяг, які сама пашыла дома. І вось за выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі яе і судзілі.

Сьведчылі супраць яе толькі міліцыянты, зь ейнага боку сьведак не было. Суд зацягнуўся, бо спачатку чакалі сьведак, а потым шмат часу пайшло на прагляд відэаматэрыялу.

Пасьля прысуду я нагадаў Станіславе словы, якія яна сказала ў інтэрвію нашаму радыё ў суботу падчас акцыі — што, маўляў, ейны лёс даўно зьвязаны з Каліноўскім, бо за ўдзел у паўстаньні 1863 году на высылку трапіў ейны прапрапрадзед. Я запытаўся, ці адчула яна за гэтыя дні насамрэч сваю сувязь зь імем Кастуся Каліноўскага?

Гусакова: «Я пра гэта ўжо думала раней. Бо перш чым паехала і адвучылася па праграме Каліноўскага, перад гэтым адседзела ў Жодзіне 12 сутак за ўдзел у Плошчы. Дзіўнае гэтае прозьвішча… Цяпер буду сядзець у хаце і чакаць нарачонага з такім прозьвішчам, а не прападаць недзе па ІВС-ах».

Алесь Крот зь Менску, якога затрымалі разам з Гусаковай, перакананы, што і затрыманьне, і суд над імі — незаконныя, бо ніякага пікетаваньня і мітынгу не было.

Крот: «І яшчэ нас вінавацяць, што трымалі ў руках незарэгістраваную сымболіку. Ну як можна казаць пра бел-чырвона-белы сьцяг як пра незарэгістраваную сымболіку, калі ў 1991–95 гадах ён быў нашым дзяржаўным сьцягам?
Відавочна, што гэта глупства поўнае, а створанае дзеля таго, каб „закрыць“ актыўных беларусаў, якія не забываюцца на сваю гісторыю. Зразумела, што гэта загад зьверху».

Яшчэ Станіслава Гусакова апавяла, у якіх умовах яны з суботы сядзелі ў Сьвіслацкім СІЗА:

«Наагул, было страшэнна халодна, у будынку няма каналізацыі, два разы на дзень нас выводзілі ў прыбіральню на вуліцы і праводзілі да ўмывальніка. Але быў вельмі людзкі пэрсанал, яны імкнуліся ўсякім чынам нівэліраваць сытуацыю: далі коўдры і прыносілі гарачую ваду».

Маладых людзей затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу падчас акцыі, якая мела на мэце ўшанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага 1863 году. Усіх, за выключэньнем Лопасава, пакінулі да суду ў пастарунку.

Ашурку і Лопасава затрымалі ў Сьвіслачы, калі яны зь сябрамі накіроўваліся да свайго аўтамабіля, каб ехаць у Якушоўку. Крата і Гусакову затрымалі, калі яны ўжо зь Якушоўкі вярталіся ў Сьвіслач. Па дарозе іх машыну спыніла ДАІ, і прадстаўнікі мясцовага РАУС запатрабавалі, каб яны праехалі зь імі ў пастарунак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?4

У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала4

Украінскія ракеты нанеслі ўдар па ракетным заводзе ў Самары5

Толькі адзін голас, але за тры краіны. «Еўрабачанне» хоча змяніць правілы, каб у галасаванні было менш палітыкі1

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць