Грамадства1212

З 1 снежня ў Мінску забараняюць продаж «чарніла»

Продаж пладовых мацаваных вінаў у сталічных аб’ектах рознічнага гандлю будзе забаронены з 1 снежня. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч.

Забарона будзе дзейнічаць да 1 лютага, затым можа быць прынята рашэнне пра яе працяг. Як заявіў Калтовіч, забарона заклікана спрыяць забеспячэнню здаровага ладу жыцця ў сталіцы і барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва. Паводле яго слоў, у Беларусі рэалізацыя спіртных напояў дасягае 12,3 літра на чалавека ў год, тады як бяспечным узроўнем лічыцца 8 літраў.

«Забарона на рэалізацыю пладовых мацаваных він, упэўнены, будзе станоўча ўспрыняты мінчанамі, гасцямі сталіцы, і мы, можа быць, паступова адвучым пэўную катэгорыю асоб ад гэтага напою і пяройдзем да лягчэйшых відаў прадукцыі», — сказаў намеснік старшыні гарвыканкама. Паводле яго слоў, у рознічнай гандлёвай сетцы, як і раней, можна будзе набыць натуральныя пладовыя віны без дабаўлення спіртоў тых жа вытворцаў, якія вырабляюць пладовыя мацаваныя віны. Натуральныя пладовыя віны наносяць меншую шкоду здароўю, яны меншага мацунку — 9 градусаў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары71

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

Пентагон апублікаваў другую частку рассакрэчаных матэрыялаў пра НЛА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары71

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць