Усяго патроху

ЭГУ запрашае ў магістратуру

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Вільня, Літва) запрашае асобаў з закончанай вышэйшай адукацыяй, а таксама студэнтаў выпускных курсаў беларускіх ВНУ паступаць на магістэрскія праграмы ЭГУ ў пяці спэцыяльнасьцях: права, паліталёгія, філязофія, сацыялёгія ды гісторыя.

У 2007 г. унівэрсытэт прымае студэнтаў на наступныя магістэрскія праграмы: «Міжнароднае права і эўрапейскае права», «Эўрапейскія дасьледаваньні», «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць», «Сацыяльная тэорыя і палітычная філязофія», «Культурныя дасьледаваньні», «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнае спадчыны» і «Параўнальная гісторыя краінаў Паўднёва‑Ўсходняе Эўропы». Тэрмін навучаньня ў магістратуры — два гады. Форма навучаньня — вочная, што складацьмецца з чатырох‑пяці двухтыднёвых сэсіяў у навучальным годзе ў Літве і работы ў фармаце дыстанцыйнай адукацыі ў пэрыяды паміж сэсіямі.

Да ўдзелу ў конкурсе на паступленьне ў магістратуру ЭГУ запрашаюцца грамадзяне, што маюць дыплём пра вышэйшую адукацыю, валодаюць замежнай мовай (як правіла, ангельскай) у аб’ёме праграмы ВНУ і маюць схільнасьць да навукова‑дасьледчай работы.

У ЭГУ таксама прымаюцца студэнт выпускных курсаў беларускіх ВНУ для нефармальнага навучаньня ў магістратуры. Атрымаўшы беларускі дыплём пра вышэйшую адукацыю, слухальнікі магістратуры па праграме нефармальнага навучаньня будуць пераведзеныя ў статус паўнавартасных студэнтаў ды залічаныя на другі курс магістэрскіх праграм. Такім чынам, па пасьпяховым выкананьні навучальнага пляну магістратуры ўдзельнікі гэтае праграмы атрымаюць ступень магістра ў адпаведнай галіне ведаў ужо праз год пасьля атрыманьня дыплёму спэцыяліста ў беларускай ВНУ.

Навучаньне грамадзянаў і пастаянных рэзыдэнтаў у Беларусі на ўсіх магістэрскіх праграмах ладзіцца за кошт грантадаўцаў. На час сэсіі ўнівэрсытэт таксама забясьпечвае магістрантаў месцамі ў інтэрнаце, пакрывае выдаткі на мэдычнае страхаваньне і спрыяе ў атрыманьні візы ў Літву.

Дакумэнты спаборнікаў прымаюцца ў дзьве плыні ў электронным фармаце: у першай плыні — да 30 чэрвеня 2007 г., у другой плыні (на астатнія месцы) — да 5 верасьня 2007 г. улучна. Пачатак навучальнага году — 1 кастрычніка 2007 г.

Болей дэталёвая інфармацыя пра паступленьне на магістэрскія праграмы ЭГУ знаходзіцца на сайце Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту: http://www.ehu.lt/studies/master.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць