Такую задачу паставіў сёння ў час нарады па пытанню рэканструкцыі стадыёна.
Ён запатрабаваў завяршыць усе работы па рэканструкцыі гэтага аб’екта на працягу двух гадоў, зрабіўшы з яго не суперстадыён, а кампактны, еўрапейскага ўзроўню спартыўны аб’ект.
«Мы не патрабуем там стварыць суперстадыён, як яго стваралі ў Лондане, або як „Птушынае гняздо“, якое Тозік курыраваў у Кітаі.Нам не патрэбны такі стадыён. Нам патрэбны кампактны, еўрапейскага ўзроўню стадыён, прыкладна на 40–45 тыс. гледачоў, і „распальцоўкай“ займацца там не трэба. Мы не настолькі багатыя, каб з шыкам нешта там будаваць. Павінен быць функцыянальны, прыгожы стадыён з захаваннем таго гістарычнага аблічча, пра якое мы дамаўляліся», — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, на жаль, да гэтага часу не пачаліся работы па рэканструкцыі сталічнага стадыёна «Дынама», хоць ужо была вызначана замежная кампанія, адказная за рэканструкцыю.«Наколькі я разумею, не зусім разумна, выверана прынята рашэнне аб перадачы стадыёна на рэканструкцыю адной з замежных фірм», — сказаў ён.
Ён дадаў: «Няма нічога страшнага ў тым, што ў тэндары па выбару асноўнай кампаніі, якая будзе весці рэканструкцыю, прымалі ўдзел іншаземцы». «Але, як мне дакладваюць, пасля праведзенага конкурсу да гэтага часу ідуць спрэчкі, як рэканструяваць і які будзе кошт гэтай рэканструкцыі. Вось гэта ўжо недапушчальна. Гэта або прадаўжэнне бюракратыі ў гарвыканкаме, які сёння з’яўляецца гаспадаром гэтага стадыёна, або тут яшчэ нейкія ствараюцца праблемы. Хацелася б, каб мы сёння ў час нарады гэтыя праблемы ўстаранілі», — адзначыў Лукашэнка.
Ён запатрабаваў неадкладна пачаць работы па рэканструкцыі стадыёна: «Стадыён трэба пачынаць рэканструяваць ужо заўтра, а не ўТам вельмі шмат работы па разборцы і вывазу смецця. Дай божа справіцца да вясны. За гэты час пройдзе праектаванне, а дакладней, калі мы знойдзем нармальную кампанію, прывязка існуючых мадэлей стадыёна».сакавіку-красавіку або маі.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што праводзіць работы трэба будзе аператыўна: «Ніякіх трох гадоў. У канцы 2014 года мы павінны стадыён здаць, а лепш да 7 лістапада, як у нас гэта прынята».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не супраць, каб пасля рэканструкцыі на стадыёне захаваліся памяшканні для гандлю.Разам з тым ён паабяцаў разабрацца з тым, як расходаваліся сродкі, атрыманыя за арэнду гандлёвых плошчаў на стадыёне «Дынама». «Я даручаў старшыні Камітэта дзяржкантролю паглядзець, што ж там робіцца на стадыёне. І самае галоўнае — мы там мелі вялікі рынак, які, паводле маіх даных, прыносіў пэўныя (немалыя) фінансавыя вынікі. Пытанне традыцыйнае: дзе грошы, колькі іх і куды яны пайшлі?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка і запатрабаваў ад удзельнікаў нарады даць адказы на пастаўленыя пытанні.
Каментары