Грамадства

Пытанне аб амністыі разгледжана ў дачыненні да 14.019 асуджаных

Па стане на 2 лістапада 2012 года разгледжана пытанне прымянення амністыі ў дачыненні да 14.019 асуджаных (усяго падпадаюць пад амністыю 15.059 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 2.630 асуджаных.

Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 5.256 асуджаных.

Адмоўлена ў прымяненні амністыі 6.133 асуджаным.

Апрача асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы» ад 9 ліпеня 2012 года распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх прыменена пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. З такой катэгорыі пад амністыю падпадаюць больш як 7,5 тысячы чалавек. Па стане на 1 лістапада 4.842 асуджаныя вызвалены ад далейшага адбывання пакарання, 1.957 тэрмін скарочаны на 1 год.

Закон утрымлівае пералік асоб, на якіх дзеянне амністыі не распаўсюджваецца. Сярод іншых асуджаныя, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання, аб’яўленыя ў вышук, злосныя парушальнікі рэжыму, якія не пагасілі ўрон, а таксама тыя, да каго на працягу 2005–2012 гадоў амністыя або памілаванне ўжо прымяняліся, але якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці.

Нагадаем, закон аб амністыі ўступіў у сілу 11 ліпеня. Ён павінен быць выкананы на працягу шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання.

Пры рэалізацыі закона з папраўчых устаноў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2.180 зняволеных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — каля 700.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць