Па словах начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Аксаны Канстанціновіч, абыйсці гэтую забарону аматары таннага віна змогуць вельмі лёгка.
«Лакальная забарона малаэфектыўна, бо дзейнічае толькі на тэрыторыі горада Мінска. А на тэрыторыі Мінска размешчаныя два вялікія буйнарознічныя прадпрыемствы — Еўраопт і Bigzz. Яны знаходзяцца
Маўляў, такія гандляры будуць набываць «чарніла», а потым прадаваць па завышаным кошце тым, хто сам выехаць за Кальцавую не мае магчымасці.Да ўсяго, дадае суразмоўца, у гэтых гіпермаркетах могуць «затарвацца» тыя, хто сам не п’е, але захоча на гэтай забароне зарабіць.
Па словах Канстанціновіч, словы кіраўніка краіны наконт малаэфектыўнасці забароны, не маюць да новага рашэння чыноўнікаў Мінгарвыканкама ніякіх адносінаў. Але адметна, што гэтыя «пераразлікі» імі былі зробленыя 16 лістапада, на наступны дзень, пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на гэты конт падчас нарады па пытаннях рэфармавання МУС.
Нагадаем, 1 лістапада Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб забароне продажу мацаваных