Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс, які перанёс на Кубе ў мінулым годзе аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны, зноў адпраўляецца на Кубу для працягу курсу лячэння.

У звароце да Кангрэса прэзідэнт патлумачыў, што ён павінен прайсці планавае лячэнне па сканчэнні шасці месяцаў з моманту апошняга курсу тэрапіі.

У чэрвені 2011 года Чавэсу на Кубе была зроблена першая аперацыя ў сувязі з унутрытазавым абсцэсам.

Цяпер, па словах Чавеса, яму трэ будзе гіпербарычная аксігенацыя. Як адзначаюць у Reuters, гэта метад лячэння, пры якім на цела хворага, змешчанага ў баракамеры, пад высокім ціскам ўздзейнічае кісларод, што можа ўжывацца для ліквідацыі пабочных эфектаў радыетэрапіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?