Грамадства55

Праляскоўскі: Пры аптымізацыі СМІ абапірацца будзем на «Советскую Белоруссию»

Пры аптымізацыі рэспубліканскіх друкаваных СМІ абапірацца будзем на газету «Советская Белоруссия» — самае масавае і ва ўсіх сэнсах паспяховае штодзённае грамадска-палітычнае выданне.
Пра гэта заявіў у інтэрв’ю часопісу «Беларуская думка» міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

На думку міністра, шэрагу нашых газет усё ж бракуе той унікальнасці пазіцыі і рэдактарскай палітыкі, якая ляжыць у аснове паспяховасці сучаснага СМІ, часта адны і тыя ж падзеі ў розных выданнях асвятляюцца аднолькава. «Сам узровень такога асвятлення, вядома, за апошнія гады значна павысіўся.

Але, з іншага боку, навошта займацца дубляваннем? Бо гэта не дае дадатковага эфекту ні ў інфармацыйным, ні ў фінансавым плане. А часам і наадварот…
Пяць штодзённых дзяржаўных масавых палітычных газет для нашай невялікай краіны — гэта залішні рэсурс», — мяркуе Алег Праляскоўскі.

Распавядаючы пра дэталі рэфармавання грамадска-палітычнага сектара рэспубліканскай прэсы, міністр інфармацыі адзначыў, што на першым этапе аптымізацыя рэдакцый закране арганізацыйна-фінансавай кухні:
адбудзецца аб’яднанне адміністрацыйнага апарата, стварэнне агульнай для рэспубліканскіх газет службы маркетынгу, а таксама бухгалтэрыі, юрыдычнай службы, гэта значыць плануецца стварыць адзіную юрыдычную асобу. На другім этапе неабходна будзе рэалізаваць эфектыўнае рашэнне, якое тычыцца творчай дзейнасці рэдакцый. Пры гэтым, як падкрэсліў міністр, ніхто не будзе выкінуты на вуліцу і пакінуты без увагі.

Паводле яго слоў, на парадку дня стаіць таксама і пытанне аб аптымізацыі рэгіянальнай прэсы. «Ніякіх радыкальных крокаў тут, вядома, не будзе — раённыя, гарадскія газеты захаваюцца.
Але некаторыя змены ўжо наспелі, неабходнасць іх стала відавочнай.
Так, у мэтах аптымізацыі варта пакінуць у кожнай вобласці па адной рэдакцыі абласной масава-палітычнай газеты», — паведаміў міністр інфармацыі Беларусі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць