Грамадства

Мілінкевіч вырашыў галасаваць у Менску

Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч прапісаны ў вёсцы Бершты Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, аднак 19 сакавіка галасаваць ён будзе ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода». Сёньня спадар Мілінкевіч разам з жонкай Інай Кулей улучаны ў сьпісы для галасаваньня на адным зь менскіх выбарчых участкаў. Іншыя кандыдаты будуць галасаваць па месцы сваёй прапіскі. Пакуль ніхто зь іх ня выказаў жаданьня галасаваць датэрмінова.

Першапачаткова Аляксандар Мілінкевіч хацеў галасаваць у родных Берштах. Але зазвычай працэдура галасаваньня кандыдатаў на прэзыдэнта выклікае вялікую цікавасьць журналістаў і грамадзкасьці, а Бершты знаходзяцца ў памежнай зоне, і гэта стварыла б пэўныя нязручнасьці. Праўда, ёсьць і іншыя матывы пераносу месца галасаваньня. Гаворыць Аляксандар Мілінкевіч: «Так хацеў бы паехаць у сваю вёску, такая настальгія. І хацеў на магілы продкаў схадзіць… Але, відаць, я папросту фізычна не пасьпею. Акрамя таго, баюся: зьеду зь Менску, а людзей у гэты дзень будуць затрымліваць на дарогах. Тады ці здолею вярнуцца?.. Гэта было б несумленна адносна тых, каго я запрашаў прыйсьці на плошчу».

Сёньня прозьвішчы Мілінкевіча й ягонай жонкі Іны Кулей былі ўпісаны ў сьпіс выбарцаў участку нумар 13, па вуліцы Чэхава, 8, у памяшканьні сярэдняй школы нумар 166. Кіраўнік юрыдычнай службы штабу Мілінкевіча Ўладзімер Лабковіч паведаміў, што гэта робіцца згодна з Выбарчым кодэксам: «У сувязі з тым, што спадар Мілінкевіч пражывае ў горадзе Менску ў часе выбарчай кампаніі разам са сваёй жонкай, было прынята ўзгодненае з ЦВК рашэньне дазволіць ім галасаваць па месцы часовага пражываньня. Гэта законна».

Такім чынам, па-за Менскам будзе галасаваць толькі лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч. Як паведаміла ягоная сакратарка, спадар Гайдукевіч прагаласуе ў Сёмкавым Гарадку, дзе ён стала жыве.

Прэсавая сакратарка Аляксандра Казуліна Ніна Шыдлоўская зазначыла, што спадар Казулін зь сям’ёй і паўнагадовай дачкой будзе галасаваць 19 сакавіка па месцы жыхарства на вуліцы Старажоўскай у Менску.

Аляксандар Лукашэнка будзе галасаваць у Акадэміі фізвыхаваньня на праспэкце Пераможцаў, – паведамілі ў прэсавай службе дзейнага прэзыдэнта. Пад час гэтай працэдуры на ўчастку зможа прысутнічаць толькі акрэдытаваная прэса, нягледзячы на тое, што на ўсе іншыя ўчасткі, паводле закону, журналісты маюць вольны доступ.

Радыё «Свабода»

Мілінкевіч будзе галасаваць у нядзелю а 10-й на выбарчым участку №13 (вул. Чэхава, 8, сярэдняя школа №166)

Каментары

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары4

На Заходнім беразе ракі Іардан збілі і затрымалі ўладальніка «Оскара»11

Прызначаны новы апостальскі нунцый у Беларусі. Ён албанакаталік, пасля Венесуэлы3

Ціханоўская заявіла пра перанос праекта «Пашпарт новай Беларусі» з Літвы ў іншую краіну85

Спаборніцтвы па веславанні на Алімпіядзе-2032 хочуць правесці на рацэ, дзе жывуць кракадзілы2

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі19

«Не хачу спансараваць Маска». Чаму беларусы (не) прадаюць свае Tesla8

Наталля Пяткевіч прыйшла на інаўгурацыю Лукашэнкі ў жакеце ад Gucci38

На Партызанскім праспекце ў таксі падчас руху адарвалася кола1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць