Архіў

Павал Севярынец. Тры гады, пражытыя ў нянавісьці

№ 28 (149), 1999 г.


 Павал СЕВЯРЫНЕЦ

Тры гады, пражытыя ў нянавісьці

 

Падзеі 17 кастрычніка востра нагадвалі Вясну-96 і Вясну-97.

Пра ўлады казаць бессэнсоўна: абсалютна ясны плян правакацыяў. Подласьць, подласьць і яшчэ раз подласьць. Але гаворка не пра іх — гаворка пра нас.

Справа не ў этычным аналізе. Каменны град і разгром натоўпу — гэта толькі непазьбежнае сьледзтва. Позна думаць аб інтэлігентнасьці, калі на цябе, як таран, нясецца зьверападобная махіна з гумавым дубіналам, а пад нагамі якраз апынуўся булыжнік. Позна. Чаму ў такое імгненьне застаецца розуму толькі на тое, каб мільгом прыкінуць, ці здольны ты будзеш патрапіць і зьбіць яго з ног, ці лепей усё-ж ірвануць без аглядкі?

Думаць пра тое, ці дапушчальна біць чалавека, хто б ён ні быў, ці дапушчальная нянавісьць і ці пераможа яна, трэ было нашмат раней. Пасьля Вясны-95 нам даваўся год, каб падумаць. Плявалі мы на такія раздумы — сьцяг наперавес, як штых, і ў атаку!.. Правалілі імпічмэнт, атрымалі разгон ВС і рэфэрэндум. Хрэн вам, казалі мы, сіла ёсьць, паглядзім вясною. А думаць... Навошта? Вясна-97, тыя ж саюзныя дамовы, тыя ж маніфэстацыі й сутыкненьні, такая ж чырвоная кроў. Вынік? Справы Шарамета, Шыдлоўскага-Лабковіча, Кабанчука. Падумайце ўсё-ткі, хлопцы. Бо мы зь нянавісьцю робімся такімі ж самымі, як яны.

Але што тут думаць — мы зьбярэм 100-тысячны марш і так шандарахнем па вашых кардонах, што... Што? Ну што? Што далей?!

Што, зь нянавісьцю? Зваліць Лукашэнку? Паказаць Расеі, што мы здольныя даць па зубах? Паказаць Захаду, што мы яшчэ жывыя?

Тры гады, пражытыя ў злосьці, са сьціснутымі, зьведзенымі да сутаргі зубамі, пасьля Вясны-96 нічога нам не далі. Толькі страты: Канстытуцыя-94, Вярхоўны Савет, Шарамет і Ступнікаў, Клімаў і Віньнікава, ідэя выбараў-99, ідэя 21 ліпеня, Захаранка і Ганчар... Згубілі й адзіны БНФ. Між іншым, і сёньняшні раздрай у Беларускім Народным Фронце называецца тым жа словам, што і пабоішча 17 кастрычніка. ГЭТА НЯНАВІСЬЦЬ. Гэта бязбожная нянавісьць да Лукашэнкі, да Масквы, да сваіх суайчыньнікаў, да сяброў па партыі, да тых, з кім мы нязгодныя. Нянавісьць, як асноўны інстынкт, вельмі прымітыўная й вельмі тупая, заўсёдная зброя слабых.

Хочаце быць слабымі? Хочаце мець Лукашэнку ў 2001-м і дэманстраваць у 2002, 2003, 2004-м?.. Хочаце застацца вечна прыніжанымі і, як збавеньня, чакаць карцінкі на НТВ? Ненавідзьце далей.

А зь мяне хопіць. Я ЛЮБЛЮ. Люблю сваю краіну і буду рабіць усё, каб яе палюбілі яшчэ тысячы маладых. Люблю Беларускі Народны Фронт, хачу бачыць яго адзіным і пастараюся гэтага дамагчыся. Люблю жыць для Беларусі, а не выбіраць паміж воляй і сьмерцю. Ёсьць выбар між воляй і страхам, вось гэта факт. Я ведаю, што трэба перавярнуць і перамяніць да лепшага горы грамадзтва, і што гэта можна й трэба рабіць зараз — бяз крыку адчаю, але зь любоўю. Я ўжо свабодны — свабодны ад нянавісьці.

Проста я веру ў Бога і ведаю — перамога даецца толькі зь любоўю. Беларусь будзе вольнай і незалежнай, толькі займайцеся ёю, а не лукашэнкам. Так, без надзеі ўбачыць рэальны вынік увечары ў тэленавінах, але з поўнай упэўненасьцю, што праз тры гады не давядзецца паўтараць усё ізноў. Калі мы не ўразумеем гэтага і цяпер — што ж, чакайце чарговага іспыту.

Ня будзьце слабымі, сябры. Стойце ў Свабодзе, якую даў вам Хрыстос. Свабода ня мае нянавісьці.


Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →