Архіў

Весткі зь Літвы

№ 29 (150), 1999 г.


 Весткі зь Літвы

 

Карміць можна, лавіць нельга

У Літве забаранілі прыватным асобам лавіць і ўтрымліваць дзікіх жывёлаў. Для многіх гаспадароў гэта стала вялікай праблемаю. Цяперака ў гэтым краі шмат старых сядзібаў ды гаспадарак, уладальнікі якіх запрашаюць замежных турыстаў, каб тыя маглі пабачыць, пафатаграфаваць ды палашчыць дзікіх зьвяроў, што ў Эўропе блізу зьвяліся. А тут гэтым гаспадарам давядзецца тых зьвяроў купляць. Але ж дзяржаўныя лясьніцтвы ды запаведнікі ня маюць права прадаваць нацыянальны прыродны скарб. Ды й канкурэнцыі ад прыватнікаў ня хочуць, бо й самі могуць ладзіць гэткія атракцыёны. Вось і надумаліся вясковыя гаспадары купляць дзікіх жывёлаў за мяжою. Для гэтага трэба, праўда, таксама атрымаць дазвол ад літоўскага Міністэрства навакольнага асяродзьдзя. І купляюць і вязуць. Напрыклад, дзікіх бараноў-муфлонаў ды сарнаў, што жывуць далёка ў... эўрапейскіх гарах. Разводзяць іх у старых парках і прыбытак ад турыстаў маюць. Выгодная, пэўна, справа. Ну, а сваіх барсукоў, лісіцаў, зуброў ды ласёў можна толькі прыкармліваць... І турысты радыя, і зьвяры сытыя.

Ліцьвін

 

Модная інфэкцыя

29—30 кастрычніка Віленскі цэнтар сучаснага мастацтва прэзэнтаваў грандыёзнае шоў высокае моды «Mados Infekcija», альбо па-нашаму — «Інфэкцыя моды»... «Інфэкцыя» забірала адразу сваёй раскошаю й найноўшай тэхнічнай абсталяванасьцю. Што праўда, нават шматкроць прадуманае арганізатарамі шоў ня здолела задаволіць усіх ахвотных на ім папрысутнічаць. Даўно фэстывалі моды не зьбіралі гэтулькі публікі й прэсы. І нездарма. Бо літоўскія мадэльеры прадэманстравалі сваю здольнасьць узьбіцца на сусьветны подыюм. Дэманстрацыя (мірная) мадэляў распачалася клясычнымі сьпевамі камэрнага хору, што дадало гэтай падзеі і ўрачыстасьці, і рэспэктабэльнасьці. Гэта пагатоў было неспадзяванкаю, бо тыя майстры, што вывелі гэтым разам свае мадэлі ў сьвет, яшчэ пяць гадоў таму ўважаліся за рэвалюцыянэраў і нігілістаў. І да нядаўняга часу іх мадэлі адносілі часьцей да сфэры альтэрнатыўнае авангарднае культуры, чымся да ўласна адзеньня.

Перад вачыма гледачоў цягам двух доўгіх (вельмі доўгіх) вечароў прайшло 14 калекцыяў, створаных рукамі 18 кутур’е, два зь якіх былі адмыслова запрошаныя з Расеі. Цяперака ў Вільні высокая мода становіцца неад’емнай часткаю культурнага жыцьця й рынку рэклямы. Публіка тут ёю інфікаваная...

Дзяніс Раманюк


Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў54

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў54

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць