Архіў

Сяргей Майсеня. Гэта наша вёска

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 

Гэта наша вёска

 

Я Цар

На лаўцы ля вакзалу ў добрым падпітку сядзеў вясковага выгляду дзед, ад якога моцна патыхала алькаголем «мясцовага разьліву». Вясковы выгляд і няўпэўненыя рухі (стары раз-пораз паглядаў на гадзіньнік, баючыся праседзець сваю электрычку), зьвярнулі на сябе ўвагу вакзальных жандараў:

— Ты хто?

— Цар.

— Адкуль?

— З Дварца.

Запыт паўтарылі, далі гумы. Расчулены «шчырымі пытаньнямі» дзед са сьлязамі на вачах патлумачыў:

— Маё прозьвішча Цар, а жыву я ў вёсцы Дварэц. Вось мой пашпарт.

— ?!..

 

Я Буся

Патрулюючы вясковую дыскатэку, міліцыянт адышоў да кустоў. Добра прымайстраваўшыся, каб зрабіць там нештачкі, «стоўп парадку» пачуў у мэтры ад сябе шоргат і п’янаватае мармытаньне. Сказаўшы сабе: «ад-ставіць» — міліцыянт высьветліў ліхтарыкам замэдзганы твар вясковай шалавы.

— Ты хто?

— Я Буся.

Міліцыянт павадзіў ліхтаром, але партнэра па сэксе не заўважыў.

— Хто-хто?

— Я Буся. Ну, Буся я!

Скуль было ведаць міліцыянту, што гэтаму дзяўчу са школы ў спадчыну замест ведаў дасталася харошая мянушка — Буся.

 

Смага

Дзея часоў БССР.

— Пазыч «чырвонец»!

— Адчапіся!

— Дай! А я табе за «чырвонец» праплыву цераз адстойнік!

— Калі нырнеш, дам.

Празь некалькі хвілін, стоячы пад напорам вады з брандсбойту, пасінелы ад холаду, шчасьлівы Антон зь нецярплівасьцю чакаў «мэдыка» зь лекамі ад «беларускай хваробы».

Сяргей Майсеня,
Друцкаўшчызна пад Нясьвіжам


Каментары

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць