Архіў

Саўдзел у гісторыі

№ 11 (168), 13 — 19 сакавіка 2000 г.


 

Саўдзел у гісторыі

15 сакавіка а 18 гадзіне з плошчы Якуба Коласа пачынаецца Марш Свабоды

 

«Беларусь у сэрцы Эўропы. Мы ўздымаем на Зямлі нашую спрадвечную спадчыну. І гэтая сіла расьце са стагодзьдзяў, з разрабаваных руінаў Вялікага Княства, працінае тоўшчу касьцей, раструшчаных сталінізмам, і радыяцыйны попел Чарнобыля.

Пакуль мы ёсьць, Беларусь будзе жыць. У нас ёсьць свая сіла, свой дух і нашая маладосьць. З намі праўда гісторыі й любоў да сваёй краіны. Праўда й любоў мацнейшыя за хлусьню й нянавісьць. І мы пераможам».

Гэткімі словамі сканчаецца ўлётка, якая заклікае люд далучыцца да Маршу Свабоды. Менгарвыканкам дазволіў правесьці шэсьце з плошчы Якуба Коласа па праезнай частцы праспэкту Скарыны, вуліц Сурганава й Багдановіча. Пасьля будзе мітынг і рок-канцэрт.

Людзі звоняць у рэдакцыю і пытаюцца, а якая ж акцыя важнейшая – Марш Свабоды ці Дзень Волі. Мы зьвярнуліся да арганізатараў пасьлязаўтрашняй акцыі і Дня Волі.

 

«НН»: Ці можна казаць, што Марш Свабоды — гэта ініцыятыва лібэралаў, а акцыі да Дня Волі — нацыяналістаў?

Зьміцер Бандарэнка, каардынатар «Хартыі’97»: І першая, і другая акцыі йдуць у адным палітычным кантэксьце. У падрыхтоўцы і Маршу Свабоды, і Дня Волі поруч працуюць дружна й БНФ, і АГПБ, і Малады Фронт, і мы.

 

Вінцук Вячорка, старшыня БНФ: Па-першае, у нас цяпер няма падзелу на нацыяналістаў і ненацыяналістаў сярод тых, хто змагаецца за незалежнасьць. Мы ўсе паплечнікі ў справе адстойваньня нацыянальнае свабоды. І лібэралы, і сацыял-дэмакраты, і ўсе астатнія разумеюць, спадзяюся, што без уласнай дзяржавы рэалізацыя іхных сацыяльных і палітычных праграмаў немагчымая. Дзеля таго, што на Вясну-2000 мабілізуюцца самыя розныя пласты нацыі, розныя палітычныя групы, мы атрымліваем магутны рычаг уплыву. Дзеля незалежнасьці, за якую мы змагаемся штохвілінна! І супрацьпастаўленьні тут недарэчныя й правакацыйныя.

 

«НН»: Якая з гэтых акцыяў усё ж «галоўная»?

З.Б.: І гэта няслушная пастаноўка пытаньня, бо яны ўзаемазьвязаныя. Я думаю, больш маштабнаю акцыяй стане Дзень Волі 25 сакавіка. Гэта трывалая нацыянальная традыцыя. Да таго ж, людзі будуць лепей падрыхтаваныя, разагрэтыя, дзякуючы шэсьцю на 15 сакавіка, і 25-га прыпадае на выходны дзень. Таму на Дзень Волі прыйдуць усе ўдзельнікі Маршу Свабоды ды далучацца яшчэ іншыя. А самай вялікай акцыяй стане Чарнобыльскі шлях.

 

В.В.: Надзвычай важна правесьці Марш Свабоды 15 сакавіка годна й паважна, каб пазбыцца стэрэатыпаў, што паўсталі зь леташняга Маршу... Будзе прыгожа й моцна 15 сакавіка — будзе шматлюдна й хораша 25 сакавіка. А будзе ўсё добра на Дзень Волі — будзе магутней на Чарнобыльскім Шляху.

 

«НН»: А што далей?

З.Б.: Я разглядаю ўсе нашыя ініцыятывы як гістарычны працэс. Мы доўга былі проста назіральнікамі. А трэба дзейсна ўдзельнічаць ва ўласнай гісторыі. Важная неперарыўнасьць працэсу. Наш лёс як нацыі вырашаецца сёньня...

 

В.В.: Наша задача гэтай вясною — зьдзейсьніць магутны ціск на рэжым. Каб ён або пайшоў на перамовы, або сышоў зусім...

 

Такім чынам, мір і паразуменьне пануюць у апазыцыйным асяродзьдзі. Разбураныя ўсе непатрэбныя перагародкі, а кожная згадка пра мінулыя падзелы ўспрымаецца як правакацыя на карысьць рэжыму. Ён цяпер галоўны вораг і галоўная перашкода для хлопцаў, што змагаюцца за незалежнасьць і ня дзеляцца больш на нацыяналістаў і ненацыяналістаў. «Шчырая братэрская любоў», так бы мовіць. Ці сапраўды беларускай незалежнасьці перашкаджае толькі Лукашэнка — пакажа гісторыя, якую твораць нашыя героі.

Гутарыў Сяргей Харэўскі

Працяг тэмы


Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць