Архіў

Букіністычны Менск

№ 46 (203), 13 — 20 лістапада 2000 г.


 Букіністычны Менск

Асноўную долю букіністычнага рынку ў Менску трымаюць тры кнігарні: “Вянок”, “Веды”, “Букіністычная кніга”.

Ёсьць яшчэ адзін букініст каля ст.м.“Аўтазаводзкая”, але ён не карыстаецца папулярнасьцю, бо мае малы асартымэнт і знаходзіцца далёка ад цэнтру. У некаторых кнігарнях існуюць невялікія букіністычныя аддзелы, або кнігарні проста прымаюць кнігі на камісію і выстаўляюць іх на продаж разам з новымі. Так робяць у “Акадэмкнізе”, “Падпісных выданьнях” і інш.

Што да кніжных кірмашоў, дык там шукаць беларускія кнігі марна, бо калі што і зьяўляецца рарытэтнае, дык кошты там — яшчэ вышэйшыя, чым на выставе ў ТБМ. Так, нядаўна я бачыў слоўнік М.Байкова і С.Некрашэвіча на кніжным кірмашы “Мір кніг”, які дзейнічае штосуботы ў Нацыянальным выставачным цэнтры па вул.Янкі Купалы, 27, за 10 даляраў, калі на ТБМ ён прадаецца за 3500 руб., а ў кнігарні “Вянок” у Траецкім прадмесьці — за 1800 руб., збор твораў І.Мележа ў 10 тт. за 13000 р. і энцыкляпэдыю “Беларусь у вялікай айчыннай вайне” за 5000 р. Акрамя гэтага ў “Вянку” ёсьць шмат цікавых кніжак для дзяцей на беларускай мове (казкі, вершы).

У кнігарні “Веды” (што каля Купалаўскага тэатру) на мінулым тыдні зьявілася выданьне, што за год стала супэррэдкім: кніга Лявона Юрэвіча “Жыцьцё пад агнём” пра Барыса Рагулю. Тутака яно каштуе 2500 руб. Тады як, напрыклад, “Беларускае народнае жыльлё” пад рэд. Б. Бандарчыка (1973 г.) прадаецца за 2800 р., “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”, т.14 – за 2000 р., т.15 – за 121 р., а т.17 – за 1500 р. Выбар у “Ведах” большы, чым у “Вянку”, але гэтая кнігарня мае адзін недахоп — прыём кніг адбываецца нерэгулярна, што абмяжоўвае асартымэнт.

У “Букіністычнай кнізе” (пр. Ф.Скарыны, 53), якая нефармальна лічыцца галоўнай букіністычнай кнігарняй сталіцы, бо гандлюе амаль выключна кнігамі, узятымі на камісію, на мінулым тыдні былі ў продажы, сярод іншага, энцыкляпэдычны даведнік “Беларускія пісьменьнікі” — т.1 і 2 па 2 тыс.руб. і кніга С.Кавалёва “Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца ХІХ ст.” за 1500 руб.

Кнігарні ў Менску працуюць з 10 да 19-й у будні (у “Вянку” ёсьць перапынак з 14 да 15), а ў суботу — да 18-й.

Янка Цітовіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць