Архіў

Андрэй Дынько. Па-над палітыкай

№ 1 (210), 3 — 9 студзеня 2001 г.


 Па-над палітыкай

2000 год быў нібыта лагодны. Раньняя вясна, ня душнае лета, доўгая цёплая восень і сірацінскі пачатак зімы. На Дзень Волі ў Менску ўжо не было сьнегу, а на першыя Каляды, як на заказ, упершыню добра ўзялося на мароз. Лёгка было перажыць гэты год бяздомным, старым і нямоглым, адзінокім, сіроткам, падарожным і тым, каму няма за што купіць пад дастаткам дроваў ды газу.

Добра ўрадзіла бульба, заводы працавалі, пошта вазіла лісты, а дактары ратавалі свой народ ад раптовае бяды. І яшчэ сёлета ў барах было аж сіне ад буякоў. Во гэтак было.

Добрыя людзі болей рабілі, ліхія меней пілі, таму пабагацеў край. Паразумнелі дзяўчаты, падужэлі хлопцы. Падрасьлі дзеці. Пайшлі ў сасну тыя, каму прыйшла пара на той сьвет. Ані вялікае аварыі, ані віхра, ані іншага вялікага гора на Беларусь сёлета ня вырвалася. Быў ціхім юбілейны год.

Хіба што надта ціснула на нэрвы стомленае дашчэнту ХХ стагодзьдзе – усёй сваёй масай. Мала пісаліся вершы, не наведвалі выратавальныя ідэі. Сфэра духу зьнемаглася ў чаканьні сьвежага веку.

Усе мы нявольнікі лічбаў. «Наша Ніва» мо найменш. Але й «Нашай Ніве» гэты міленіюм быў страшны. Першая «Наша Ніва» не перабыла дзявятага году жыцьця, зачынілася ў 1915-м. Ці напісана і нам аказацца не шчасьлівейшымі за папярэднікаў? — гадалі мы перад дзявятым годам выданьня газэты. Ператрэслася.

Сто гадоў новыя, словы старыя. Пісаныя-сьпісаныя. Янка Купала быў зьвярнуўся да «Нашай Нівы» во з гэткімі:

Ночка цёмная на сьвеце
Вечна не начуе;
Зерне, кінутае ў ніву,
Ўсходзіць ды красуе.

Цяпер «НН» зьвяртаецца зь імі да Вас.

У грамадзкіх справах 2000 год быў, вялікім рахункам, годам пустэчы і брыдкаслоўя. Зараз краіна ў другі раз будзе выбіраць прэзыдэнта. Хоць гэта і здарыцца пасьля дзясятай гадавіны абвяшчэньня нацыянальнай незалежнасьці, відаць, што як і ўсе апошнія гады, падзеі будуць разгортвацца экстрэмальна, і значыць, нам ізноў прыйдзецца бараніць дэмакратыю, права выбару і прыстойных кандыдатаў. А якраз да такое абароны нашы палітыкі і газэты яшчэ па-сапраўднаму не гатовыя, не навучаныя салідарнасьці і ўменьню бачыць сваіх і гарою стаяць за сваіх. Хоць бы і ўсе астатнія газэты сталі шукаць пазытываў у Ярмошыных і Сіваковых, «НН» будзе паўтараць: слухай сваё, чытай сваё, любі сваё, кахай сваё, думай па-беларуску, галасуй за сваіх.

А так «НН» будзе імкнуцца застацца па-над палітыкай. Не па-за палітыкай — па-над — каб далей бачыць.

Андрэй Дынько


Каментары

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць