Архіў

Барыс Тумар. Народнае адзінства супраць Лукашэнкі і “падстаўных” кандыдатаў

№ 26 (235), 25 чэрвеня 2001 г.


 Народнае адзінства
супраць Лукашэнкі і “падстаўных” кандыдатаў

Разьлік Лукашэнкі вельмі просты. Лукашэнка робіць усё, каб не апынуцца сам-насам з моцным дэмакратычным кандыдатам, і адначасова рыхтуецца да масавых фальсыфікацый.

 

Тое, што прадстаўнікі грамадзкасьці не ўвайшлі ў склад выбарчых камісіяў, сьведчыць: выбары ня будуць дэмакратычныя. Гэта, зрэшты, было зразумела ўжо па тым, як Зімоўскі пасьлядоўна штоперадачы бэсьціў саму ідэю незалежнага назіраньня за падлікам галасоў, як абгрунтоўваў ён гэта фальшывымі статыстычнымі зьвесткамі.

Пэўны адказ на пытаньне, якую стратэгію незалежнаму грамадзтву сьлед проціставіць Лукашэнкавай, можна будзе даць толькі па выніках збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Прычым, каб выпрацаваць слушную праграму дзеяньняў, трэба зыходзіць з разьліку на горшае: што Лукашэнка – сумленна альбо па-махлярску – у любым разе абвесьціць аб перамозе на выбарах.

Наш кандыдат мусіць быць здольны ўзьняць народ пры спробе скрасьці ў нас перамогу. Ён павінен мець патэнцыял, каб у выпадку сапраўднай перамогі Лукашэнкі стаць доўгатэрміновым лідэрам апазыцыі пасьля выбараў. Ён мусіць быць сумленным чалавекам, беларускім па духу, інакш яму не павераць людзі, інакш ён ня дасьць рады краіне ў выпадку перамогі. Ён мусіць змагацца ня толькі за галасы сярэдняе клясы, але й дэклясаваных слаёў, якія складаюць большасьць насельніцтва. Ён мусіць знайсьці падыход і да людзей беларускае культуры, і да людзей расейскае культуры, а значыць – прапанаваць прыстойную “расейскую палітыку”. Само сабой – ён ня мусіць пакрыёма падыгрываць Лукашэнку.

Аднак, шукаючы самага здольнага сярод кандыдатаў, нельга забывацца, што ня гэты адзін чалавек вырашыць усё. Не Каштуніца вывеў Сэрбію на вуліцы, ня ён узяў пад кантроль сілавыя структуры, а Джынджыч з Абрадавічам ды Ілічам.

Адно несумненна: Беларусь мае дабіцца сыходу Лукашэнкі. Наш абавязак — рабіць для гэтага магчымае і немагчымае. Аднак, будзьма рэалістамі: за Лукашэнку стаіць Расея, яму падыгрываюць Сініцын, Машэрава, і нават Пазьняк лічыць свайго візаві “меншым злом” (што робіць зь Зянона Герастрата).

Стартаваў збор подпісаў. Гэта надзвычай важны этап. Толькі вялікая колькасьць подпісаў, сабраных рэальна апазыцыйнымі кандыдатамі, можа застрахаваць нас ад сваволі выбаркамаў, як пасьля толькі масавы ўдзел у назіраньні за выбарамі — ад фальсыфікацыяў на ўчастках. Збор подпісаў і арганізацыя назіраньня — выпрабаваньне нашага грамадзтва на цьвёрдасьць.

Менавіта таму вельмі важна аддаць свой подпіс беларускаму кандыдату.

Загадзя варта папярэдзіць: не чакайце ад збору подпісаў цудаў. Шчыра беларускім кандыдатам зьбіраць подпісы нялёгка. Грамадзтва пакуль кепска ведае і адрозьнівае прэтэндэнтаў. Расейскія мэдыі — “БДГ”, “Известия”, НТВ і г.д. — рэдка згадваюць Домаша, Казлоўскага, Ганчарыка. Іхны выбар – Лукашэнка, Сініцын, Машэрава. Яшчэ яны часта згадваюць Пазьняка, якога болей не баяцца. А рэальна апазыцыйным кандыдатам там адводзіцца столькі ж месца, колькі Крыжаноўскаму. Хто здольны зламаць такую сытуацыю? Пабачым.

Зь іншага боку, “падстаўным кандыдатам” галасы будуць прыпісваць сотнямі тысячаў. Таму не дзівіцеся і не расчароўвайцеся, калі пачуеце, што Сініцын ці Машэрава набралі больш подпісаў, чым уся “пяцёрка”. Гэта фікцыя. Тое самае рабіў перад выбарамі ва Ўкраіне Кучма. Каб вывесьці на выбары выгодных яму кандыдатаў, напрыклад, кіраўніка аднаго з крылаў Народнага Руху Ўдавенку, — подпісы штампаваліся проста па ЖЭСаўскіх сьпісах.

Барыс Тумар

Ацэнка сёньняшняй палітычнай сытуацыі, аналіз таго, чаму незалежнае грамадзтва падышло да выбараў расколатым, плян далейшых дзеяньняў – у артыкуле Валер’я Булгакава і гутарцы з кіраўніком Маладзёвага інфармацыйнага цэнтру Алесем Міхалевічам на старонках 2—5.


Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць