Архіў

Літва мяняе сьцяг

№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


Літва мяняе сьцяг

Літоўская Геральдычная камісія зьвярнулася ў Сойм Літвы з прапановай узаконіць старажытны сьцяг ВКЛ і старажытную выяву Вялікага гербу ВКЛ ў якасьці дзяржаўных сымбаляў сучаснай Літвы. Прапанаваны сьцяг цалкам чырвоны зь белай выявай Пагоні.

Вершнік трымае чорны шчыт з жоўтым крыжам, а хвост каня ўзьняты ўверх. У гістарычнай сымболіцы, што была прынятая ў Беларусі, хвост каня апушчаны ўніз (як на вядомым малюнку 1575 г.). На ўсіх выявах Пагоні ў цяперашняй дзяржаўнай сымболіцы Літвы хвост каня апушчаны ўніз. Узаконіць новы сьцяг можна толькі праз рэфэрэндум.

Колеры і атрыбутыка старажытнага сьцягу ВКЛ ужо выкарыстоўваліся ў сучаснай Літве падчас стварэньня сьцягоў прэзыдэнта Літвы, сьцягу вайсковага флёту, іншых вайсковых фармаваньняў.

Паводле 1-га артыкулу дзейнай Канстытуцыі Літвы, яе дзяржаўны сьцяг — трохколерны, з жоўтага, зялёнага й чырвонага пасаў. У літоўскіх мэдыях і ў Інтэрнэце тым часам ужо зьяўляюцца артыкулы пра падабенства цяперашняга літоўскага трыкалёру да сьцягоў афрыканскіх краінаў — маўляў, як Літве ісьці ў Эўразьвяз са штандарам, які нагадвае сьцягі Сэнэгалу, Маляві ці Конга.

Праект новага дзяржаўнага сьцягу, створаны мастаком Арвідасам Каждайлісам, экспануецца ў фае Сойму, а ў Інтэрнэце выявы сьцягу ёсьць на старонках інфармацыйных агенцыяў ЕLTA, BNS, DЕLFI.

Тацяна Поклад, Вільня


Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію8

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць