Архіў

Малафееў згуляўся з Канаплёвым

№ 33 (295), 6 верасьня 2002 г.

каля футболу

Малафееў згуляўся з Канаплёвым

Сэнсацыйная папера лягла ў пятніцу на стол кіраўніку Беларускай фэдэрацыі футболу Рыгору Фёдараву: галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Эдуард Малафееў паведаміў, што складае зь сябе паўнамоцтвы і сыходзіць у адстаўку ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, выхадам на пэнсію і нэгатыўным стаўленьнем да яго некаторых СМІ. У нядзелю з гэтай нагоды была сабраная экстранная нарада фэдэрацыі футболу. Адстаўка Малафеева прынятая не была, а кіраўніцтву фэдэрацыі і Міністэрства спорту было даручана сустрэцца зь ім і пераканаць зьмяніць рашэньне. Да старту Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату Эўропы заставалася шэсьць дзён...

Звышэкспрэсіўны характар галоўнага трэнэра зборнай даўно вядомы, і такія ўчынкі — у ягоным стылі. Адразу ж зьявіліся разнастайныя вэрсіі, тым больш што ў прэс-службе фэдэрацыі футболу нічога, што праліло б сьвятло на падзеі, не паведамлялі.

Першая зь верагодных вэрсіяў — Малафееву прапанавалі кантракт зь нейкім замежным клюбам на вельмі выгодных фінансавых умовах (вядома, што ў БФФ супэргрошай няма). Другая — Малафееў пасля шэрагу перамогаў нацыянальнай зборнай і ўздыму рэйтынгу спужаўся верагоднага правалу ў стартавых гульнях адборачнага турніру. Яшчэ казалі, што галоўны трэнэр палаяўся з кіраўніцтвам фэдэрацыі падчас апошняй скандальнай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі, якую перанесьлі на зіму. Але самай блізкай да праўды ўрэшце выявілася вэрсія пра звычайны эмацыйны зрыў.

Зборная напярэдадні адказнай гульні апынулася ў стане, блізкім да шокавага. І якія б прычыны “псіхануць” ні былі ў Малафеева, апраўдацца яму ў выніку сыходу было б наўрад ці магчыма.

У панядзелак увечары ў Менск на першую трэніроўку сабраліся гульцы нацыянальнай зборнай, але Малафееў не зьявіўся і праводзіў яе іншы трэнэр — Валеры Стральцоў. У аўторак Малафееў зьявіўся на ранішнюю трэніроўку зборнай, але ніякіх абяцаньняў наконт далейшай працы не даваў. Улагодзіць яго здолелі толькі ўрадоўцы на чале зь віцэ-сьпікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым. Пасьля размовы з будучым калегам (зямляк Лукашэнкі Канаплёў мае зрабіцца прэзыдэнтам БФФ замест Рыгора Фёдарава), трэнэр раздумаў кідаць зборную. І журналістам таксама дараваў. Праўда, у выніку хваляваньняў у сераду лёг у больніцу з гіпэртанічным крызам.

Аляксей Шыдлоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць