Архіў

Дзёньнік футбаліста

А.Шыдлоўскi and Pinchik

3 студзеня.Зь цяжкасьцю выйшлі з адпачынку пасьля леташняга чэмпіёнства. Мой “Пратэктар” чакае цяжкі сэзон: кубак Садружнасьці, чэмпіянат, Ліга Чэмпіёнаў... Нашто толькі выйгравалі?

20 студзеня. Прадулі на Садружнасьці ўсім, нават кіргізам. Я і ня ведаў, што там у футбол гуляюць. Але ў нас ёсьць жалезная адмазка: мы толькі пачалі трэніравацца...

1 лютага. Кіраўніцтва каманды абвесьціла, што на зборы паедзем у Турцыю, а заробак за сьнежань атрымаем у траўні. Файна.

18 сакавіка. Трэніраваўся ў двары зь дзецьмі. Адпрацаваў да аўтаматызму ўдар ззаду па нагах.

2 красавіка. Ну вось і панеслася! На дварэ — плюс дваццаць, сонейка! Падчас гульні заглядзеўся на аблачынкі, рамантызм зь мяне так і папёр. Мой настрой міжволі перадаўся ўсёй камандзе, і ў выніку прайгралі — 0:8, прапусьціўшы на апошніх хвілінах два галы. А маглі сысьці з гонарам — 0:6.

8 красавіка. Трэнэр кажа, што мне варта скінуць пятнаццаць кіляў. Ага, схуднееш тут, седзячы на лаўцы запасных: усё піва ды чыпсы.

14 красавіка. Езьдзілі ў Гомель. У аўтобусе гулялі ў дурня. Я прайграў форму і на поле ня выйшаў.

20 красавіка. Учора згулялі ўнічыю зь лідэрамі — 2:2. Я забіў чатыры галы.

10 траўня. Цікава, а адкуль брамнік ведае, у які кут я буду біць? Мо ён тэлепат?

18 траўня. Тэлефанаваў мне Ламафееў, папрасіў паклікаць да тэлефона Двупейкіса. Памятаюць пра мяне трэнэры зборнай!

29 траўня. Адпрацоўвалі на трэніроўцы затрымкі рукамі, удары локцем. А па нагах я магу біць увогуле зь любога становішча: зь лёту, ззаду, у падзеньні.

6 чэрвеня. Цешча папрасіла з поля прынесьці дзірвану для саду. Я нарэзаў, пакуль нашы гулялі. А цесьць во лаву на лецішча прасіў. Дадумаўся — на чым я падчас гульні сядзець буду?!

14 чэрвеня. Усухую прайгралі выязную гульню. Проста мы да старту ў Лізе Чэмпіёнаў рыхтуемся, нам не да таго, а яны, дурні, падумалі, што насамрэч у нас выйгралі.

20 чэрвеня. Зноў прыйшло запрашэньне з мадрыдзкага “Рэалу”. Выкінуў у сьметніцу. Надакучылі гэтыя масажыставы жарты.

22 чэрвеня. Зрабіў на назе наколку: “ГВАМ!”, што азначае “Гол варатару ад мяча!” Супэр!

8 жніўня. Вылецелі з кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў. Яўна не пашэнціла. Дома 1:4, і ў гасьцёх 1:4. Містыка нейкая!

23 жніўня. Падчас гульні трэнэр бегаў па броўцы, нешта крычаў, рабіў страшныя грымасы. Усе сьмяяліся і, вядома, з-за гэтага прайгралі.

5 верасьня. Учора на перадгульнявой трэнэрскай устаноўцы заснуў і не пачуў заданьня на гульню. Выйшаў на поле, а што рабіць — ня ведаю. А заданьне было — сядзець у распраналцы і сьцерагчы рэчы. У выніку мяне ж і абчысьцілі.

10 верасьня. У другім тайме зрабіў зацяжку на гетрах! Так ніякіх гетраў не напасешся!

20 верасьня. У часе апошняй гульні выкладаўся напоўніцу — шмат бегаў... Раптам мяч трапіў у нагу! Качаўся ад болю пяць хвілінаў. Цяпер на трэніроўку ня выйду, пакуль бульбы ня выкапаю на лецішчы.

29 верасьня. Вярнуўся Талян з Штутгарту. Яму там мэніск апэравалі. Кажа — адпачыў шыкоўна. А ў мяне за ўсё жыцьцё ніводнай сур’ёзнай траўмы! Крыўдна! Хоць бы гемарой які на лаўцы наседзець!

4 красавіка. Судзьдзя сёньня дадаў да асноўнага часу восем хвілінаў! Я адпрасіўся раней, па тэлеку Ліга Чэмпіёнаў, я ж не магу прапускаць такое. А хто футболу ня любіць, хай хоць да раніцы бегае.

20 красавіка. Не заплацілі за трансфэр нашага новенькага. З нас за гэта зьнялі тры балы. А і халера зь імі! Усё адно ў гэтым чэмпіянаце нам лавіць няма чаго, можна пакрыху здаваць гульні, за леташнія пазыкі разьлічвацца.

28 красавіка. Пагаварыў з трэнэрам. Храновае ў яго жыцьцё! Ня буду больш яму зайздросьціць.

6 лістапада. Ну вось і скончыўся сэзон. І крыху сумна стала. Два месяцы я ня ўбачу свайго скуранога сябра, не піхну яго шыпамі ў пружыністы бок... Але будзе вясна, новыя надзеі, новыя задачы... Мо заробак за жнівень аддадуць?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне6

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва3

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне6

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць