Архіў

тыдзень нашага жыцьця

***

Барткевіч за кратамі...Ярашук ня тоне...Паўлаў у плянах...Вайтовіч супраць...Краўчанку вяртаюць зь Японіі...Рэкорд тэмпэратуры...Ёгурты — на чыстую ваду

Барткевіч за кратамі

Сын гімнасткі Вольгі Корбут і сьпевака Лявона Барткевіча Рычард Барткевіч асуджаны амэрыканскім судом на 3,5 году турмы за фальшаваньне даляраў. Ён таксама мусіць выплаціць 5 тыс. даляраў крамам, у якія ён пасьпеў падсунуць фальшывыя грошы. Барткевічам дапамаглі эміграваць амэрыканскія беларусы яшчэ ў 1991 г. Рычарду цяпер 23 гады, а ў момант выезду было 12. Як паведаміла радыё “Свабода”, Вольга Корбут на суд не прыяжджала, адно даслала ліст падтрымкі.

Ярашук ня тоне

Большасьцю галасоў рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў рэкамэндавала на пост прэзыдэнта гэтай арганізацыі Аляксандра Ярашука. Гэты дзядзька ўжо стаў адзіным дэмакратычным кандыдатам і арганізаваў рэфэрэндум па дэмакратычным далучэньні Беларусі да Расеі. Цяпер самая пара пакіраваць дэмакратычнымі прафсуполкамі.

Паўлаў у плянах

Менгарвыканкам плянуе за наступны год прыцягнуць у гаспадарку гораду 480 млн. даляраў замежных інвэстыцый. Калі ўлічыць, што ў цэлую краіну столькі не было інвэставана за папярэднія 10 гадоў, дык сапраўды аж дух займае. І ніякай іроніі! Вунь жа паабяцалі віетнамцы купіць мотавэлязавод. А вечарамі яны яшчэ й цыноўкі на камвольным плесьці будуць.

Вайтовіч супраць

Старшыня савету рэспублікі Аляксандар Вайтовіч прагаласаваў супраць прыняцьця да ведама прэзыдэнцкага дэкрэту аб Акадэміі навук. Яго падтрымалі яшчэ два дэпутаты. А “за” было 38.

Краўчанку вяртаюць зь Японіі

Пасол Пятро Краўчанка, экс-міністар замежных справаў, вызвалены ад пасады пасла ў Японіі. Не за апазыцыйнасьць, на жаль. Ён адпрацаваў у краіне “сушы” 4,5 году, а звычайна пасол бавіць у адной краіне ня больш за тры-чатыры гады.

Рэкорд тэмпэратуры

17 лістапада ў Менску быў пабіты тэмпэратурны рэкорд. А 15-й ртутны слупок дасягнуў адзнакі 16 градусаў. Тым самым пераўзыдзены паказьнік 1934 г. — 11,2 градуса. Ці зьвязана гэта з правядзеньнем акцыі ў абарону незалежнасьці, на якую сабраліся паўтары тысячы чалавек, сыноптыкі не паведамілі.

Ёгурты — на чыстую ваду

Навукоўцы з Бастырскага ўнівэрсытэту (ЗША) заявілі, што рэклямныя абвесткі пра карысьць жывых бактэрый у ёгуртах не адпавядаюць рэчаіснасьці. Яны дасьледавалі больш за 20 “іагуртаў”, як любяць пісаць на этыкетках нашы нязломныя малаказаводы, і адкрылі, што ў большасьці выпадкаў усе карысныя бактэрыі загінулі. А ў шасьці ўзорах былі выдзеленыя мікраарганізмы, што выклікаюць расстройствы страваваньня. На думку навукоўцаў, вытворцы мо і ўводзяць у ёгурты бактэрыі, ды тамака нічога не застаецца, пакуль прадукт даходзіць да спажыўца. Калі такое ў Амэрыцы, дык пра нас годзе й казаць.

Самыя разумныя гепарды — старыя і малыя

Трагічны выпадак здарыўся ў заапарку нямецкага Крэфэльду. Зламысьнікі адамкнулі клетку, у якой сядзелі гепарды. 3-гадовая самка вырвалася на волю і зарэзала дзесяць кенгуру. Нажэрлася мяса і заснула. 7-гадовага самца знайшлі ў карчах, ён забіўся туды і дрыжэў ад страху. А стары самец і маладзенькая саміца зусім ня выйшлі зь няволі, нягледзячы на адчыненыя дзьверы.

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць