Архіў

Пасьля «Нашай Украіны» — «Наша Малдова»

У Mалдове паўстала новая палітычная сіла. Правацэнтрысты аб’ядналіся за два гады да парлямэнцкіх выбараў 2005 г. 19 ліпеня на ўстаноўчым зьезьдзе Сацыял-дэмакратычны альянс, Альянс незалежных, Лібэральная і Народна-дэмакратычная партыі ўтварылі саюз «Moldova Noastra» («Наша Малдова»).

Ганаровым старшынём стаў першы прэзыдэнт незалежнай Малдовы Мірча Сьнегур. Кіраваць новым палітычным фармаваньнем будзе трыюмвірат: былы начальнік дарожнай паліцыі Вячаслаў Унцілэ, былы прэм’ер Думітру Брагіш і дзейны кішынэўскі бурмістар Сэрафім Урэкян. Апошні, дарэчы, змог адстаяць сваю пасаду на травеньскіх выбарах у цяжкай барацьбе з кандыдатам-камуністам.

У траўні, падчас мясцовых выбараў, цэнтрысты ўжо змагаліся адзіным блёкам і набралі больш за 20% галасоў, склаўшы рэальную канкурэнцыю кампартыі. Заснавальнікі Альянсу мерацца стварыць палітычную сілу, што будзе альтэрнатывай кіроўнай Партыі камуністаў. Для стварэньня новае партыі многім цэнтрысцкім палітыкам давялося адмовіцца ад сваіх пэрсанальных амбіцыяў. Вырашана, напрыклад, што «Наша Малдова» будзе правапераемніцай толькі аднаго Сацыял-дэмакратычнага альянсу, а ўсе астатнія партыі-заснавальніцы пагадзіліся распусьціцца.

«Наша Малдова» выступае за ажыцьцяўленьне лібэральных эканамічных рэформаў, ставіць задачу інтэграцыі ў эўрапейскія структуры і зазначае, што трэба, каб кожны грамадзянін паважаў гістарычныя і культурныя каштоўнасьці карэннага насельніцтва ды румынскую мову. У галіне вонкавай палітыкі «Наша Малдова» ўважае, што інтэгравацца ў Эўропу можна «шляхам падтрымкі з боку Румыніі».

Хрысьціянскія дэмакраты, наступнікі Народнага фронту Малдовы, не ўвайшлі ў новы альянс.

Сяргей Рак

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць