Архіў

Даражэнькія, будзьце мужчынамі!

Памятаеце цудоўны верш Самуіла Маршака, які мы ўсе праходзілі ў школе? Як юнак уратаваў маленькую дзяўчынку з полымя? «Ищут пожарные, ищет милиция...»

Мне было восем гадоў, калі я, прачытаўшы верш, закахалася ў гэтага юнака, які назаўсёды стаўся для мяне сымбалем мужнасьці.

Я ўжо ўсьведамляла сваю прыналежнасьць да жаночай паловы чалавецтва і на свой лад марыла аб каханьні. Я была ўпэўнена, што, калі вырасту, абавязкова сустрэну гэтага дужага хлопца. Зь ім прайду праз усе нягоды, усяго дамагуся, аб чым толькі мару, любую вяршыню заваюю. А калі я стамлюся, заўсёды побач будзе гэтае плячо, да якога можна прытуліцца. І ўсё жыцьцё я чакала, шукала, выглядала яго. Колькі разоў здавалася — гэта ён, і я складала да яго ног усе скарбы сваёй душы! І кожнае расчараваньне пакідала чарговую рану на сэрцы.

Прайшло жыцьцё, а гэтая сустрэча так і засталася няспраўджанай марай. Усе вяршыні давялося заваёўваць у адзіноце, хоць быццам і адзінокай не была. Звалішся, бывае, ад ператамленьня, але нічога, адляжышся — і наперад.

А як глянеш навокал, дык бачыш, што такіх, як ты, дужа багата! Дастаткова ўспомніць абвал перабудовачнага часу, калі аўтобусы з «тарбэшнікамі» ехалі ў Польшчу. Трэ было неяк сточваць канцы з канцамі, дзяцей ставіць на ногі. І колькі, вы думаеце, было мужчын у тых страшнюткіх аўтобусах? Чалавек пяць—сем. На 35 пасадачных месцаў. Дый з тых мы сьмяяліся, гледзячы на іхнае недарэчнае гандляваньне: нашто ехаў і што жонцы прывязе, калі не «прасыхае». Вядома, былі і выключэньні, але толькі як выключэньні.

Калі я сустракаю маладых мужа і жонку і яна нясе на руках чатырохгадовага хлопчыка, апранутага ў зімовыя боты і куртку, а муж побач ідзе ўлегцы, я разумею: у гэтай маладзіцы не адзін хлопчык, а два. І кожнаму патрэбна мамка, каб выціраць ім соплі. Калі я бачу, як у тралейбусе жанчына сярэдніх гадоў клапатліва ўсаджвае свайго састарэлага «героя», расьпіхваючы астатніх, і ён успрымае гэта як належнае, мне зразумела, што, нягледзячы на гады, гэта таксама саплівы хлопчык у кароткіх штоніках з мамкай.

Побач са мной працуюць мужныя жанчыны, якія на свой невялікі заробак змудраюцца «цягнуць» нават двух вучняў, а то й студэнтаў пры жывым бацьку. А той паабяцаў пасьля разводу: алімэнтаў мець не спадзявайся.

Але хопіць доўжыць бясконцыя прыклады сумнага «геройства». Хачу зьвярнуцца да нашых мужчын. Даражэнькія, будзьце мужчынамі! І ня толькі пад коўдрай! У кожны момант жыцьця памятайце — вы мужчыны! Над усімі вамі вісіць пракляты Эдыпаў комплекс. І пераадоленьне яго — заклад і нашага, і вашага шчасьця. Нядаўна я спыталася ў адной знаёмай: «Ты шчасьлівая за сваім мужам?» Яна адказала: «Я ніколі пра гэта не гавару, але ты спыталася і я прызнаюся: я такая шчасьлівая, што сама сабе зайздрошчу».

Мужчыны! Вы павінны адсекчы пупавіну псыхалягічнай залежнасьці ад дзіцячага стану, і такіх прызнаньняў, я ўпэўнена, вы пачуеце шмат!

Галіна Люмарава, Віцебск

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой30

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць